Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма
Акорды
Нам гарэлкі будзе мала [Крамбамбуля]
Альбом: Крамбамбуля 0.5 ( Застольны альбом )
Даслаў: http://www.krambambula.com
Iншыя акорды гурта "Крамбамбуля" (28)
 Am
Гэй, рамалы, што вы, дзе вы?
Пачынайце вашы сьпевы
Пра жыцьцё, пра сьмерць, пра грошы,
 E
Пра цэлы сьвет.

Льецца песьня ў нашы душы,
Хто быў слабы, будзе дужы.
Хто быў сквапны, будзе шчодры, -

 Am
Зьменяцца ўсе.

Пачынайце сьпеў, рамалы,
Нам гарэлкі будзе мала,
Мы нальем яшчэ сабе
Пякучы напой.

Заблішчыць сьляза на вейцы,
Хочаш, плач, а хочаш сьмейся,
Песьня ды гарэлка льецца, -
Вып’ем з табой!

Вып’ем раз і вып’ем дзесяць.
Хай ярчэй нам сонца сьвеціць!
Хай разгоніць вецер сьмецьце
З чыстай душы!

Засьпяваем, засьпяваем,
Аддамо ўсё, што маем,
У рукох не затрымаем 
Грошы - грашы.

Тым, каго мы моцна любім,
Анічога не шкадуем,
І апошнюю кашулю 
Здымем зь сябе.

Налівай паўней кілішкі!
Выпіць сёньня нам ня лішне,
Ну, а заўтра мы па-інша-
му зажывем.

Hm
Эх, жыцьцёвая дарога!
Шчасьця шмат і гора многа
Будзе радасьць і трывога, 
F#
Будзе любоў!

Хай жа будзе ўсё што будзе,
Хай дыхнуць свабодай грудзі,
Хай ня будуць душы ў брудзе
Hm
Нашы з табой.



Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут


Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2008
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: