intro: F C G C
C G C
На вакацыях пад акацыяй
F C
У альтанцы сядзела Алiцыя
F C
Элегантная ды выкшталцоная
G C
I чытала напамяць Гарацыя
У кампанii дзьвюх каляжанак
Ведучы дыялёгi прыватныя
Пiлi каву яны з цынамонам
З парцэлянавых фiлiжанак
Час ад часу да iх кавалеры
Заглядалi, нiбы выпадкова
Кавалеры мелi манэры
I намеры цнатлiва-прыстойныя
Хлопцы трымалiся з годнасьцю
Стрыманай ды зухаватай
I зрэдку любiлi дзяўчат
Далiкатна спалохаць вужакай
А побач у балоце жабы
Песьнi сьпявалi маркотныя
На тыя адвечныя тэмы
Што сэрца хвалююць шляхотнае
Так мiнала ў нябыт пакрыёму
Тое цiхае, цёплае лета
На парозе стаяла восень
Пагражаючы пiсталетам
|