|
|
 |
Мая краіна [Новае Неба]
Даслаў: Аліна Прывальчук
Iншыя акорды гурта "Новае Неба" (12)
|
Am F
Я люблю, калi сьвецiць сонца
Dm E
Рана ранкам праз фiранкi
Я люблю пах сьвежае кавы
Я люблю пах смажанай бульбы
Мне падабаецца дым цыгарэтаў;
Мне падабаецца водар парфумы
Я люблю халодныя блюзы
Я люблю свае джынсы старыя
Я жыву ў гэтай Краiне
Мая Краiна пад белым сьнегам
Мая Краiна пад белым сьцягам
Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай
Я зь цягам часу стануся птушкай
Раскiну крылы, зраблю тры крокi
I падымуся па-над зямлёю
Туды, дзе вецер i дзе аблокi
Над Краiнай пад белым сьнегам
Над Краiнай пад белым сьцягам
Пад белым сьцягам з чырвоной стужкай
Мая свабода
Мая свабода - зь ветрам нязгода
Ды асалода супрацьстаяньня
Мая свабода - човен падводны
Памiж Сцылаю ды Харыбдай
Мая свабода - дом папяровы
Памiж Гамораю ды Садомам
А там за домам край невядомы
Пад белым сьнегам пад белым сьцягам
Зь цягам часу складанымi сталi
Законы гульнi
А неяк раней усё проста было
I мы былi;
Мы проста iшлi мы проста стаялi
Мы проста жылi i памiралi
Усваiх домох папяровых
У сваiх падводных чоўнах
Памiж Сцылаю ды Харыбдай
Памiж Гамораю ды Садомам
У Краiне пад белым сьнегам
У Краiне пад белым сьцягам
У Краiне пад белым сьнегам
У Краiне пад белым сьцягам
Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай
Мая свабода
|
|
|
|
|
|
|