|
|
 |
Памажы (Беларуская Малiтва) [ULIS]
Альбом: Краiна доўгай белай хмары Даслаў: С. Корань - Ф. Аксёнцаў
Iншыя акорды гурта "ULIS" (80)
|
D4 D D4 D
Абудзi нас калi пачнецца жыцьцё
D4 D
Каб не казаць лухты
A A4 A
Не размаўляць пра цябе
A D4 D D4
Памажы нам ня страцiць
D
Срэбра твайго назаўжды
D4 D
Ды не кранацца льду
A A4 A
Ды не забрудзiць вады
D F G D
Тым хто абудзiць цябе
D F G D
Тым хто паможа табе
Ты даруй тым хто дараваў нам заўжды
Тым хто згубiў сябе нас ратаваў ад бяды
Ты падаруй нам
Праменьнi сонца ды кроплi дажджу
Спакойны зорны сьвет
Ды чысьцiню нашым снам
Тым хто даруе табе
Хто падаруе табе
Накiруй нас скрозь мiльёны кватэр
Скрозь мiльёны слоў
Скрозь мiльёны вачэй
Ты накiруй нас
Туды дзе сьлёзы каханых жанчын
Туды дзе дом бацькоў
Дзе пачынаецца час
Хто накiруе цябе
Хто накiруе цябе
Тых хто абудзiць цябе
Тых хто паможа табе
Тых хто даруе табе
Хто падаруе табе
|
|
|
|
|
|
|