 |
13.12.2007 - Аляксандра і Канстанцін: LAD Unplugged
http://music.fromby.net/
|
24 сьнежня на тэлеканале «Лад» можна будзе ўбачыць тэлевэрсію акустычнага канцэрту дуэта «Аляксандра і Канстанцін», запісанага 2-га лютага ў КЗ «Мінск». Якраз гэты выступ у хуткім часе пабачыць сьвет на першым DVD гурта. Канстанцін Драпеза: «Гэта наш адка  У тэлевэрсію канцэрту ўвайшлі 11 самых яркіх кампазыцыяў дуэта, пераважнаю часткаю з праграмы «Аўтаномная навігацыя». Усё зайграна выключна ў жывым гуку, а разам з Аляксандрай Кірсанавай і Канстанцінам Драпезам на сцэну выйшлі такія музыкі, як Віктар Маўчанаў (экс-гітарыст «Песьняроў»), бубнач Мікола Белановіч («Крамбамбуля») і скрыпач Карэн Карапецян (KRIWI, «Харлі»). «Гэта наш адказ на папрокі некаторых, што мы нібыта апапсіліся, - кажа Канстанцін Драпеза. – Калі зьявілася магчымасьць сыграць нашыя песьні цалкам ужывую, мы зрабілі гэта. І лічу, што зрабілі няблага. У нашым разуменьні атрымалася ўсё ў лепшых традыцыях MTV Unplugged». «Мы заўжды ведаем у якім кірунку ідзем. Паглядзіце канцэрт і ўпэўніцеся – аніводнай папсовай ноты ці інтанацыі там проста няма», - далучаецца Аляксандра Кірсанава. Цікава, што падчас выступу «АіК» праходзіў унікальны творчы экспэрымэнт. Малады мастак Даніла Ермаловіч маляваў проста ў залі музыку дуэта на палатне і пры канцы канцэрту паказаў, што з гэтага выйшла.
Мяркуецца, што першы DVD-дыск калектыва з запісам гэтага канцэрта ды ўсімі кліпамі мае выйсьці налета ў студзені на кампаніі West Records. Якраз у 2008 годзе дуэт «Аляксандра і Канстанцін» будуць сьвяткаваць 10-годзьдзе сваёй дзейнасьці.
SB, ТГ
Фота: JamStudio
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
08.09.2010
-
Адваротны бок гурта Rostra
|
|
08.09.2010
-
Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
|
|
08.09.2010
-
Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
|
|
07.09.2010
-
«Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
|
|
07.09.2010
-
Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
|
|
07.09.2010
-
«Дзецідзяцей» падзяліліся
|
|
06.09.2010
-
Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
|
|
06.09.2010
-
Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
|
|
06.09.2010
-
Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
|
|
04.09.2010
-
Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
|
|
03.09.2010
-
Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
|
27.08.2010
-
Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|