 |
19.12.2007 - «Палац» – на «Эўравізію»!
http://music.fromby.net/
|
Гурт «Палац» зь песьняй «Кола Млына» – самы дастойны сярод удзельнікаў «Эўрафэсту» – адборачнага туру да конкурсу «Эўравізія-2008». Так вырашылі наведнікі нашага парталу – у галасаваньні, зладжаным на ТГ «Палац» перамог з адрывам амаль у 100 галасоў ад ас  «Заклікаю ўсіх падтрымаць нашу песьню „Кола Млына“ хоць бы з той прычыны, што яна – адзіная сярод астатніх выкананая на беларускай мове», - кажа лідэр «Палацу» Алег Хаменка. Музыка прызнаецца, што на перамогу ў «Эўрафэсьце» ён ня надта спадзяецца, але мяркуе, што ў тройку фіналістаў трапіць больш чым рэальна.
20 сьнежня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб'ёўка, дзе будзе вызначана ў якой чарзе будуць выступаць паўфіналісты. А 21 сьнежня ў жывым этэры ўсе выканаўцы выступяць пад фанаграму «мінус адзін». Журы падчас канцэрту будзе знаходзіцца ў іншай студыі і назіраць за ўсім па тэлевізары.
Галасаваньне тэлегледачоў пачнецца адразу ж па сканчэньні выступаў усіх удзельнікаў. Кожны зможа аддаць свой голас за ўпадабанага выканаўцу. Для гэтага трэба патэлефанаваць на нумар 8-803-100-03-ХХ (апошнія лічбы – нумар выканаўцы – ад 01 да 15). Званок будзе бясплатным.
Калі станецца так, што выканаўца набярэ па выніках глядацкага галасаваньня найбольшую колькасьць галасоў, але яго ў ліку двух фіналістаў не назаве журы, то ён будзе трэцім ўдзельнікам фіналу. Такім чынам, будзе абрана два альбо тры выканаўцы для ўдзелу ў фінале «Эўрафэсту».
Заўтра ТГ паведаміць, якім будзе выступаць гурт «Палац».
SB, ТГ
Сьпіс усіх песень, якія будуць прадстаўленыя на паўфінале «Эўрафэсту»:
Gunesh - «I Can't Live without You» Анна & Герман - «Мы будем первые» Віктар Пшанічны - «Baby Blue» Dali - «Silver Sky» Litesound - «Do You Believe» PinCode - «You Can» The Champions - «Drive Me Crazy» «Палац» - «Кола Млына» «По глазам» - «Девочка трехтысячных лет» Катрын - «Follow Me» Лена Валошына - «That's All I Feel» Аксана Кавалеўская - «Всегда одна» «Sкандал» - «Everybody» Руслан Аляхно - «Hasta la Vista» Юлія Гусева - «Maybe»
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
09.09.2010
-
MAUZER паехаў у Менск і ледзь уцалеў
|
|
09.09.2010
-
Іван Буслай: далоў стэрыятыпы
|
|
08.09.2010
-
Адваротны бок гурта Rostra
|
|
08.09.2010
-
Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
|
|
08.09.2010
-
Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
|
|
07.09.2010
-
«Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
|
|
07.09.2010
-
Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
|
|
07.09.2010
-
«Дзецідзяцей» падзяліліся
|
|
06.09.2010
-
Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
|
|
06.09.2010
-
Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
|
|
06.09.2010
-
Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
|
|
04.09.2010
-
Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
|
|
03.09.2010
-
Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|