Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма
Навіны
28.12.2007 - Полацак: рок-н-рол жыве!
http://music.fromby.net/
Пераможцы «Басоў», ULIS, N.R.M., дэбютны альбом «Сонцавакол» ад Indra, «Океан Ельзи», «Рок-Кола», Tav.Mauzer – гэта не анонс новай складанкі, а канкрэтныя канцэрты, якія прайшлі ў мінулым годзе ў Полацку.
Фляус и Кляйн
Кідаючы погляд на падзеі музычнага жыцьця, я магу сьмела зрабіць выснову, што Полацак можа ганарыцца ня толькі слаўным гістарычным мінулым.

Так, у большасьці канцэртаў, якія ладзіліся ў Полацку-Наваполацку мінулым годам, бралі ўдзел збольшага мясцовыя калектывы ці гурты, якія называюць «другім эшалонам». Аднак пра узровень мясцовых гуртоў яскрава сьведчаць вынікі «Басовішча» і The Global Battle of the Bands. «Скімен» у Global Battle дайшоў да паўфіналу, а «Фляўс і Кляйн» – да фіналу, і ў дадатак перамог на «Басовішчы».

Музычны год пачаўся з таго, што полацкая Indra як пераможца «Зваротнага адліку-2006» на «Эўрапейскім Радыё для Беларусі» паехала ў Беласток для запісу свайго дэбютнага альбома. Альбом «Сонцавакол» за цяжкі працоўны тыдзень быў запісаны на студыі Rembrandt, там, дзе пішуцца пераможцы «Басовішча». У склад альбома ўвайшлі песьні Паўла Сьляпцова, Натальлі Клімавай і Леры Сом.

З прэзэнтацыі альбома Indra зрабіла цэлы канцэрт беларускамоўнага року пад назвай «Ноч Ваўкалака». У ім прымалі ўдзел мясцовыя The Planets і PiP, менчукі Recha. Хэдлайнэрам зьяўляўся ULIS, які дарэчы, амаль тры гады перад тым не выступаў на беларускіх пляцоўках. «Ноч Ваўкалака» прайшла настолькі файна, што арганізатары плянуюць зрабіць падобны канцэрт і ў наступным годзе.

Другой значнай падзеяй была прэзэнтацыя альбома N.R.M. - «06», што адбылася амаль на паўгады раней за менскую (28 траўня). Як заўжды, музыкі былі на вышыні, сьпявалі і свае старыя гіты, і песьні з новага альбома. Песьням «Менск-Мінск» і «Гадзючнік» падпявала большая частка залі, бо ўжо ведала іх па складанцы «Песьні Свабоды-3» і гіт-параду «Тузіна Гітоў».

Верасень і навучальны год быў распачаты канцэртам «Океана Ельзи» і J:мoрс – дзякуй Velcom! Жудасна халоднае надвор'е не сапсавала сьвята.

Гаворачы пра самыя буйныя падзеі году, нельга абмінуць 17-ты фэстываль «Рок-Кола». У гэтым годзе тут бралі ўдзел гурты ня толькі зь Беларусі, але і расейцы, што выступалі і як госьці фэсту, і як канкурсанты. Два дня Полацак жыў музыкай. Мяркуючы па колькасьці гледачоў у самай вялікай залі гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны. Так што дарагія «зоркі» – прыязджайце, будзем вельмі радыя.

Вось і ўсё на гэтым. А да Новага году ўсіх аматараў беларускага року чакае яшчэ адзін падарунак – канцэрт Tav.Mauzer 28 сьнежня ў клюбе «Плястылін».

Міцяй, для ТГ


Вэрсія для друку



09.09.2010 - Іван Буслай: далоў стэрыятыпы
08.09.2010 - Адваротны бок гурта Rostra
08.09.2010 - Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
08.09.2010 - Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
07.09.2010 - «Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
07.09.2010 - Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
07.09.2010 - «Дзецідзяцей» падзяліліся
06.09.2010 - Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
06.09.2010 - Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
06.09.2010 - Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
04.09.2010 - Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
03.09.2010 - Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
02.09.2010 - Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
02.09.2010 - «Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
02.09.2010 - «Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
01.09.2010 - Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
01.09.2010 - Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
31.08.2010 - «Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
31.08.2010 - Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
27.08.2010 - Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
Архіў навін
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі


Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2008
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: