У пераднавагоднім туры «Тузіна Гітоў» перамогу зноў атрымала песьня «Підарасы» гурта Neuro Dubel. Трэк з новага альбома «Stasi» становіцца першым ужо трэці раз запар. Аляксандар Кульлінковіч: «Выдатна, што шмат хто зразумеў іронію, файна, што мы маем рацы  Гэта цешыць, мы апошні гурт, але не па вызначэньні, а па сьпісе тых, хто перамагаў у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» сёлета. Гэта забавязвае. Выдатна, што шмат хто зразумеў іронію, файна, што мы маем рацыю, але ня маем міліцэйскай рацыі FM. Перамагаць заўжды прыемна, асабліва калі ў цябе ёсьць дастойныя канкурэнты, якіх ты паважаеш. Іх першае месца – справа часу, хай будзе так. Neuro Dubel – не «сьвятло ў вакенцы». Цудоўных, таленавітых людзей нашая зямля нараджае з разьюшанасьцю трусіка. Посьпехаў ім і цярпеньня! Першых месцаў на канцэртах, у гіт-парадах, у альбомах і ў каханьні.
З Новым годам! Хай у Новым годзе дастойныя атрымаюць тое, чаго яны заслугоўваюць. Хай недастойным будзе сорамна. Хай наш сьцяг будзе яскравей, наша Пагоня будзе хутчэй за ўсіх! Хай яна дагоніць. Посьпехаў усім людзям, усім думкам, усёй творчасьці! Хай будзе менш сацыяльных підарасаў, ды й інтымных таксама. Хай нараджаюцца дзяўчаты й жанчыны, і хай кахаюць іх мужчыны.
Сьветлыя віншаваньні са сьвятам ад Neuro Dubel і ад мяне, Ай Эм KullinkovichA, для ТГ
Фота: Анатоль Мяльгуй
Вэрсія для друку
|