 |
08.12.2008 - Termin X адрадзіліся
http://music.fromby.net/
|
Пасьля перапынку, які цягнуўся больш за год, гурт Termin X аднавіў сваю творчую дзейнасьць. «Мы зразумелі сапраўдную вартасьць праекту Termin X асабіста для нас. Да і песень шмат засталося, якія мы проста не пасьпелі запісаць ці дарабіць. Вельмі шкада, бо  Летась у кастрычніку Кірыл Домніч заявіў праз ТГ пра распад Termin X. «Разьвітальная» песьня гурта «Чароўны мур» мела вялікі посьпех у чарце ТГ і трапіла ў лік 12-ці лепшых твораў сэзону. Аднак, паразважаўшы з год, музыкі вырашылі захаваць каманду: «Мы зразумелі сапраўдную вартасьць праекту Termin X асабіста для нас. Да і песень шмат засталося, якія мы проста не пасьпелі запісаць ці дарабіць. Вельмі шкада, бо час цячэ, музыка разьвіваецца, трэба знайсьці той момант, каб гэта ўсе ня страціла актуальнасьць і запісаць усё як належыць», — кажа лідэр гурта і выказвае вялікую падзяку тым людзям, якім падабаецца іх музыка: «Нас знаходзілі па розных каналах і выказвалі сваю павагу, казалі добрыя словы пра нашую музыку. Можа гэта і быў самы галоўны імпульс для ўзьяднаньня».
Цяпер Termin X працуе над сваім першым альбомам. Кірыл Домніч апавядае, што ўжо запісана 40% матэрыялу: «Зараз мы працуем над аранжыроўкамі зусім новых трэкаў. Як толькі ўсё будзе падрыхтавана — адразу запішам у студыі. Я буду вельмі задаволены, калі атрымаецца запісаць дыск ня больш за 35-40 хвілін гучаньня, але бяз другасных песень. Вельмі важна аб’яднаць усе гэта адзінай сэнсавай канцэпцыяй і надаць альбому „аўтаномную душу“, каб у слухача штосьці эмацыйнае заставалася пасьля праслухоўваньня. Альбом будзе цалкам беларускамоўны».
У гурце адбыліся зьмены — да Кірыла Домніча ды гітарыста Зьмітра Копаця далучыліся новы басіст Зьміцер Васюк і бубнач Кірыл Скарынін, якія безумоўна дадаюць нешта новае як у гучаньне, так і ў музычны матэрыял.
Гурт у інтэрнэце — myspace.com/terminxband, vkontakte.ru/club2597328
ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
08.09.2010
-
Адваротны бок гурта Rostra
|
|
08.09.2010
-
Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
|
|
08.09.2010
-
Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
|
|
07.09.2010
-
«Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
|
|
07.09.2010
-
Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
|
|
07.09.2010
-
«Дзецідзяцей» падзяліліся
|
|
06.09.2010
-
Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
|
|
06.09.2010
-
Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
|
|
06.09.2010
-
Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
|
|
04.09.2010
-
Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
|
|
03.09.2010
-
Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
|
27.08.2010
-
Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|