 |
15.12.2008 - Сарваная прэмія беларускага музычнага відэа
http://music.fromby.net/
|
Менскі клюб «Акварыюм» пазбавілі ліцэнзіі якраз перад правядзеньнем дзьвюх імпрэзаў — гадавіны тэлеканалу «Белсат» і першай штогадовай прэміі беларускага музычнага відэа. Арганізатар «Кліп-маратону» Міхал Нядзьвецкі: «Гэта трывожны сыгнал для ўсіх арганіз  Першая штогадовая прэмія беларускага музычнага відэа мусіла прайсьці 14 сьнежня ў менскім клюбе «Акварыюм». Праграма складалася з паказу лепшага музычнага відэа 2007—2008 гадоў, дэманстрацыі рарытэтных і прэм’ерных ролікаў, а таксама прэзэнтацыяй першай у Беларусі DVD-складанкі зь лепшымі кліпамі апошніх 20-ці гадоў. Але за два дні да пачатку імпрэзы дырэкцыя клюбу паведаміла, што іх пазбавілі ліцэнзіі на правядзеньне забаўляльных мерапрыемстваў. На ўваходных дзьвярох клюбу разьмясьцілі абвестку, што з 12 па 15 сьнежня ў памяшканьні клюбу будзе праводзіцца рамонт. А кіраўнік «Акварыюму» спаслаўся на пастанову галоўнага ўрача санітарна-эпідэміялягічнай службы Менска, паводле якой клюб быў пазбаўлены ліцэнзіі на правядзеньне забаўляльных мерапрыемстваў.
Арганізатар «Кліп-маратону» Міхал Нядзьвецкі лічыць, што зрыў цырымоніі — гэта трывожны сыгнал для ўсіх арганізатараў рок-канцэртаў: «Я лічу, што закрыцьцё клюба абсалютна беспадстаўнае, бо нашае мерапрыемства паўсюль афішавалася як непалітычнае. Прытым была ўзгодненая праграма з кіраўніцтвам клюбу. З часоў размовы з Праляскоўскім гэта першы выпадак, калі забаранілі імрэзу. Улады вярнуліся да ранейшай тактыкі».
Прэмію вырашана правесьці 28 сьнежня. Каб пазьбегнуць падобных праблемаў месца для яе правядзеньня абранае надзейнае — офіс партыі БНФ.
ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
09.09.2010
-
MAUZER паехаў у Менск і ледзь уцалеў
|
|
09.09.2010
-
Іван Буслай: далоў стэрыятыпы
|
|
08.09.2010
-
Адваротны бок гурта Rostra
|
|
08.09.2010
-
Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
|
|
08.09.2010
-
Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
|
|
07.09.2010
-
«Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
|
|
07.09.2010
-
Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
|
|
07.09.2010
-
«Дзецідзяцей» падзяліліся
|
|
06.09.2010
-
Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
|
|
06.09.2010
-
Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
|
|
06.09.2010
-
Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
|
|
04.09.2010
-
Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
|
|
03.09.2010
-
Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|