Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма
Навіны
30.12.2008 - Год «Ляпісаў»
http://music.fromby.net/
У 2008 годзе шмат чаго ў беларускай музыцы адбылося ўпершыню. Вайцюшкевіч паехаў у гастроль у Японію, ва ўкраінскім Львове прайшоў беларускі рок-фэстываль у агульнагарадзкім маштабе, беларускі ды-джэй увайшоў у тузін лепшых у сьвеце, «Стары Ольса» першы р
Тузін Гітоў
Песьня, альбом, канцэрт, кліп году

Усё яно — «ляпісава». Яшчэ на пачатку году пасьля таго, як галоўную Рок-Карону прысудзілі не яму, а гурту Neuro Dubel, Сяргей Міхалок зрабіў выгляд, што не пакрыўдзіўся, аднак выдаў сябе заўвагаю на «Тузіне Гітоў»: «Я хачу паказаць, што нават у таталітарнай дзяржаве можна быць свабодным, вартым і незалежным. Які яшчэ жэст добрай волі патрэбны, каб нас прызнала беларуская рок-тусоўка?» Магчыма тады ў яго і нарадзілася песьня «Belarus Freedom» — самы моцны рок-гімн з часоў «Партызанскай». Праўда, Міхалок не рызыкнуў яго сыграць ні на сольным канцэрце ў Палацы спорту, ні ў віцебскім амфітэатры. Новы альбом «Manifest» гурт вырашыў распаўсюдзіць бясплатна праз інтэрнэт, а потым ужо выдаць на дысках (гэтак жа зрабіў з сваім сольнікам Лявон Вольскі). Па яго праслухоўваньні даводзіцца з жалем канстатаваць: роўных «Ляпісам», прынамсі па тэхніцы і падачы, у Беларусі няма і блізка. А пасьля таго, як усьлед за «Капиталом» Аляксей Церахаў зрабіў кліп на песьню Міхалка «Огоньки» стала ясна, што «Ляпісам» няма роўных і тут — гэтая праца атрымала галоўны прыз у намінацыі «Найлепшая анімацыя» на фэсьце музычнага відэа VIMUS у Партугаліі, апярэдзіўшы кліпы The Chemical Brothers і Bjork. Відэашэраг прыйшоўся даспадобы і расейскім камуністам, якія скарысталі яго ў прапагандысцкім роліку для сайту партыі Зюганава, чым выклікалі справядлівы аўтарскі гнеў.

Тэндэнцыя году: забароны зьнялі, боязь засталася

2008 год запомніцца малаўцямнай «Рок-Каранацыяй» з бліскучай прамовай Уладзімера Арлова пры ўручэньні Кароны Кульлінковічу. Трохі прынізьлівым канцэртам «Салідарны зь Беларусьсю» ў цэнтры Варшавы і маласэнсоўным вяртаньнем фэсту «Рок па вакацыях». Не зусім прадуманай «Рок-школай» і дзіўнаватай музычнай містэрыяй «Дзень Максіма Багдановіча» (зрабіць бы яе больш зразумелай для масаў — ламіліся бы палацы). Сёлета на транспамежных фэстывалях Be Free, be2gether, «Басовішча» яшчэ гучала абрыдлая ўжо тэза пра «забароненных» музыкаў, але ўжо ня так упэўнена. «Пагадненьне з д’яблам», як назвала газэта «Sueddeutsche Zeitung» візыт беларускіх музыкаў у прэзыдэнцкую адміністрацыю, дала свой плён. Дайшло да таго, што N.R.M. і Neuro Dubel, «Троіца» і «Палац» давалі свае сольныя канцэрты ў адзін дзень, Кульлінковіч спакойна пачуваўся на он-лайн канфэрэнцыі «Савецкай Беларусіі», а Хаменка стаў мельцяшыць у тэлевізары, што той Ціхановіч. N.R.M., дарэчы, былі адзінымі, хто наважыўся на ўсебеларускі тур пасьля зьняцьця ўсіх умоўных забаронаў. Тое, што ехаць у рэгіёны — небясьпечна, пацьвердзіў канцэрт гурта Neuro Dubel у Магілёве, адменены празь нізкі продаж квіткоў. «Ды на іх проста забыліся за тыя чатыры гады, што яны не прыяжджалі», — тлумачылі магілёўскія рок-энтузіясты.

Зь іншага боку хапала сёлета і непрыемнага. Судзілі арганізатараў канцэрту Lombard у Горадні, а ў Менску быў сарваны канцэрт, прысьвечаны Слуцкаму збройнаму чыну і прэмія беларускага музычнага відэа. Чыноўнікі па-ранейшаму засьцерагаюцца беларускага, факт.

Сыходы году: Вашкевіч і Сьвет

Сёлета, як мінімум на двух таленавітых музыкаў у Беларусі стала меней. Пайшоў з жыцьця Андрэй Вашкевіч — лідэр гурта «Любовь и спорт», што апошнім часам займаўся пытаньнямі аўтарскіх правоў у беларускай музыцы. Панес страту беларускі блюз. Загінуў вялікі талент — Сьвятаслаў Хадановіч, лідэр Svet Boogie Band.

Скандал году: Пол і Паліна

Беларуская сьпявачка Паліна Смолава зганьбавалася перад усім сьветам пасьля спробы зрабіць немудрагелісты, але эфэктны піяр-ход: маўляў, яна мае сьпець з Маккартні (сумеснае фота прыкладалася). Сорам узяў, калі высьветлілася, што тое фота — «жаба», а прадстаўнік сэра Пола заявіў, што такога не было і быць не магло. Зь іншага боку, у беларускіх папсавікоў адбылася пераарыентацыя. Цяперака зусім ня модна сябраваць з Кіркоравым ці выдавацца на фірме «Союз». Гульцы на полі беларускага шоў-бізу пачалі глядзець на Захад. Дарафеева хвалілася на сваім сайце, што выступіць з Джэксанам і Тымбэрлейкам (праўда не напісала, што тое двайнікі). Прадусар Уладзімер Максімкаў распаўсюдзіў сваю фотасэсію, зробленую для нямецкага эратычнага часопіса (праўда такога не існуе ў прыродзе). Саладуха вунь дзеля зборнага канцэрту нашых эстраднікаў у Варшаве вырашыў перакласьці сваю «Чужую, милую» (праўда на польскую). Заварушыліся. І гэта ня так ужо і кепска.

Былі сёлета і сапраўдныя прарывы на Захад. Віцебскі DJ 33, ён жа Валер Швындзікаў, завецца цяперака ды-джэям №11 у сьвеце. Гэты статус ён атрымаў на DMC World DJ Championship — мерапрыемства сусьветнага маштабу з больш чым дваццацігадовай гісторыяй, якое штогод праводзіцца ў велізарным лёнданскім клюбе Indigo2.

Праект году

Аніякім годным праектам сёлета беларуская музыка ня можа пахваліцца. Выйшла пару даволі цікавых складанак («НезалежныЯ», «Басовішча», «Вольныя песьні»), але не такога канцэптуальнага ўзроўню, як праекты ранейшых гадоў — «Хатынь» ці тое «Сьвяты вечар». Героямі году сталі беларускія журналісты. У 2008 годзе паўстаў шэраг музычных мэдыйных праектаў. NETradio і радыё «Рацыя» трансьлявалі ўжывую самыя цікавыя беларускія канцэрты, а першая дык наогул адкрыла асобны канал «100 працэнтаў беларускай музыкі» з фарматам «неэстрада». Журналіст Зьміцер Безкаравайны стварыў вельмі неабходны праект — Experty.by з музычнай аналітыкай, якой раней не ставала. Зьміцер Падбярэзскі выдаў такі сёлета «Энцыкляпэдыю беларускай папулярнай музыкі». Але ж галоўны праект году — «Беларускі андэграўнд 60-70–х». Вядучы радыё «Юністар» Віктар Сямашка першым узяўся за дасьледаваньне гісторыі беларускага року і апісаў, як у Беларусі зьявіліся першыя электрагітары, ладзіліся першыя канцэрты і разганяліся акцыі хіпі. Сваю дасьледчую працу ён падмацаваў аповедамі ўдзельнікаў тых падзеяў, архіўнымі запісамі ды фотаздымкамі. Праграма ў дзевяці частках выходзіла на радыё «Юністар» і на «Тузіне Гітоў», а потым нават зьявілася ў продажы. Праўда толькі ў самвыдатаўскім выглядзе.

Сяргей Будкін, для nn.by

Вынікі 2008 году. Вэрсыя ТГ.

Альбом
1. «Ляпіс Трубяцкой» — Manifest
2. Этна-трыё «Троіца» — Жар-жар
3. Этна-трыё «Троіца» — Сон-трава

Песьня
1. «Ляпіс Трубяцкой» — «Belarus Freedom»
2. «Глюкі» — «АntiEMO (Parket)»
3. Этна-трыё «Троіца» — «Тры янгалы»

Праект
1. Цыкль Віктара Сямашкі «Беларускі андэграўнд 60-70-х»
2. Зьміцер Падбярэзскі — «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі»
3. Інтэрнэт-праект Зьмітра Безкаравайнага Experty.by

Фэстываль
1. Be Free, Львоў
2. be2gether, Нарвілішкі
3. «Басовішча», Гарадок

Адкрыцьцё
1. Tlusta Lusta
2. ESPRIT
3. Jab Club

Відэа
1. «Ляпіс Трубяцкой» — «Огоньки»
2. «БЕЗ БИЛЕТА» — «Мечтатели»
3. :B:N: — «Дажджамі»


Вэрсія для друку



08.09.2010 - Адваротны бок гурта Rostra
08.09.2010 - Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
08.09.2010 - Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
07.09.2010 - «Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
07.09.2010 - Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
07.09.2010 - «Дзецідзяцей» падзяліліся
06.09.2010 - Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
06.09.2010 - Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
06.09.2010 - Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
04.09.2010 - Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
03.09.2010 - Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
02.09.2010 - Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
02.09.2010 - «Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
02.09.2010 - «Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
01.09.2010 - Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
01.09.2010 - Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
31.08.2010 - «Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
31.08.2010 - Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
27.08.2010 - Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
27.08.2010 - Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
Архіў навін
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі

dvd плеер с tv тюнером
Элитная мебель магазины. Элитная детская мебель, элитная мебель заказ .
Двухъярусная кровать богатырь продажа. Кровать металлическая двухъярусная армейская .
Кофемашины saeco nina cappuccino. Современные кофемашины .

Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2008
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: