 |
18.12.2009 - Уладзімер Селіванаў: «У гэтых песьнях суцэльная маркота і нявыкрутка»
http://music.fromby.net/
|
Экспэрт ТГ нарадзіўся 15 лістапада 1975 году ў горадзе Ўнеча (Бранская вобласьць), у 1980 годзе пераехаў у Менск. Скончыў акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце РБ па спэцыяльнасьці «міжнароднае права» (1997). Музыкай займаецца з 1991 году. Першы гурт меў назву «Хотели Утки Йоду» (1993), які праз год атрымаў назву «Красные звёзды», стыль якога вызначаўся, як «рускі рэвалюцыйны рок». Заснавальнік экспэрымэнтальнага праекту «Чужие», што выконваў «псыхадэлічны джаз». «Красныё звёзды» выдалі ў 2009 годзе 15-ы па ліку альбом. На сёньня кажа, што абыякава ставіцца да палітыкі. Мяркуе, што казаць пра такую зьяву, як беларускамоўная музыка не выпадае, пакуль не зьявіцца хоць адзін гурт, які хоць крыху нагадваў бы «Песьняроў».  Цягам двух тыдняў я часьцяком слухаў усе гэтыя «гіты». Нават у плэер сабе запісаў для шпацыру. Я шчыра намагаўся адшукаць ну хоць нешта цікавае і арыгінальнае.
І вось да якой высновы я прыйшоў: тое, што гэтыя песьні выкананыя на беларускай мове зусім іх не ўратоўвае. Гэта сапраўды вельмі сумна слухаць. Такая маркота, такая нявыкрутка ў трэках. Нібы іх усіх трахае сваёй нязьедзенай морквай Чароўны кролік. Пераможцаў — песьню «Мая краіна 2.0» наогул невыносна слухаць — местачковы трэш. Моладзь наогул нейкая цьмяная, мяркуючы па гэтых песьнях. Няма шаленства ды імпэту. Нават у маёй краіне ідэя нацыянальная адсутнічае наогул, як у новым расейскім гімне аўтарства Міхалкова.
Адзінае выключэньне — гэта «Праўда» ад Hasta La Fillsta. Калі б яны яшчэ чароўную Крысьціну Мендзялееву выманілі з-за мяжы, было бы наогул выдатна. Яна на тле астатніх не лянуюцца рабіць шчыра прамяніста і добра.
Найбольш за ўсіх расчаравала «Серебряная свадьба». Мне нехта расьпісваў, што гэта вельмі прафэсійны калектыў. Гэта сапраўды прафэсійна нудна.
Эх, калі ж у нашай краіне зьявіцца хоць нехта, падобны да Мулявіна. Лявон Вольскі — профі, але яму чамусьці падабаецца быць блазнам. Іван Кірчук — гэта на мой погляд усё ж тандэтны промысел, падобны да Палехскай размалёўкі, хоць і вельмі шчыра зроблены. А патрэбны Мулявін! Чалавек зь вялікай літары. Чалавек улюбёны. Да жалю, я не мэляман. Я маю даволі мізэрны набор музычных захапленьняў: Marilyn Manson, King Krimson, RHCP, Primus. Самі бачыце, што на такім фоне хоць якая музыка можа апынуцца лайном, нават «Бітлз»:).
Уладзімер Селіванаў, для ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
09.09.2010
-
MAUZER паехаў у Менск і ледзь уцалеў
|
|
09.09.2010
-
Іван Буслай: далоў стэрыятыпы
|
|
08.09.2010
-
Адваротны бок гурта Rostra
|
|
08.09.2010
-
Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
|
|
08.09.2010
-
Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
|
|
07.09.2010
-
«Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
|
|
07.09.2010
-
Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
|
|
07.09.2010
-
«Дзецідзяцей» падзяліліся
|
|
06.09.2010
-
Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
|
|
06.09.2010
-
Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
|
|
06.09.2010
-
Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
|
|
04.09.2010
-
Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
|
|
03.09.2010
-
Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|