 |
19.01.2010 - «Петля Пристрастия»: «Мэта — заваяваць Галяктыку»
http://music.fromby.net/
|
Менскі індзі-рок-гурт «Петля Пристрастия» пасьля прыязнага прыёму ў Расеі наважыўся на першы сольны канцэрт у Менску, дзе прэзэнтуе альбом «Всем доволен», выдадзены зноў жа на расейскім лэйбле «Снегири». Напярэдадні такой падзеі паэт, актор і лідэр гурта Ільля Чарапко-Самахвалаў адказаў на пытаньні ТГ.  ТГ: Адкуль узяўся гурт «Петля Пристрастия»? Выраслі мы з гурта «Паліпы», створанага яшчэ ў сярэдзіне 90-х мной і Цімафеем Савіцкім. Склад зьмяняўся некалькі разоў па тэхнічных прычынах. Пакуль мы любім адзін аднаго, то будзем працягваць сваю творчасьць, здаецца ў нас нядрэнна атрымліваецца.
ТГ: Чаму альбом быў выдадзены ў Расеі? У Расеі таму, што мы падпісалі кантракт з лэйблам «Снегири». У Беларусі дагэтуль нам ніхто не прапаноўваў дапамогу з выданьнем альбома. Таму мы адразу ж ухапіліся за гэтую магчымасьць.
ТГ: Што чакаць ад вашага канцэрту? Даю сто адсоткаў, што людзі, якія прыйдуць на канцэрт, атрымаюць задавальненьне ад самага буйнога па часе нашага выступу з моманту нараджэньня гурта. Абяцаем прыкласьці максымум намаганьняў, каб не расчараваць старых і новых сяброў. Плюс да ўсяго будзе цудоўны сэрф ад The Silicon.
ТГ: Чаму адмовіліся ад удзелу ў фэсьце «Можна»? З нагоды каляндарнай блізкасьці гэтых мерапрыемстваў: фэстывалю і нашай прэзэнтацыі, тым больш, што яны праходзяць у адным і тым жа памяшканьні. Карацей, пабаяліся скрасьці самі ў сябе публіку.
ТГ: Ці лічаце, што дасягнулі посьпехаў? Посьпехамі гэта можна назваць толькі з агаворкамі. Безумоўна, ёсьць моманты, якія нас задавальняюць, але ёсьць яшчэ над чым працаваць, і працы гэтай больш чым дастаткова.
ТГ: Якія наступныя мэты ставіць гурт? Мэты простыя і зразумелыя — заваяваць Галяктыку.
«Петля Пристрастия» дае канцэрт 4 лютага ў менскім клюбе «Рэактар».
Гутарыў Алесь Лукашоў, ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
|
27.08.2010
-
Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
|
|
27.08.2010
-
Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў»: Магілёву — слава!
|
|
05.08.2010
-
Надыходзіць «Бардаўская восень»
|
|
02.08.2010
-
Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў» стартуе
|
|
30.07.2010
-
«Тузін роўных» ад Ветра Мэханічнага
|
|
27.07.2010
-
Алег Хаменка: «Факт, які мы пра-хрусьць-ваем»
|
|
27.07.2010
-
Пётар Ялфімаў стаў пяціразовым чэмпіёнам сьвету
|
|
26.07.2010
-
«Трыюмфіяльны Тузін» ад Валіка Грышка
|
|
26.07.2010
-
Песьня-гэг ад «Ляпіса Трубяцкога» (+mp3)
|
|
26.07.2010
-
«Дынамічны Тузін» ад Алега Скарабагатага
|
|
23.07.2010
-
Самы недаацэнены альбом Вайцюшкевіча
|
|
23.07.2010
-
«Творчы Тузін» ад Дзяніса Шпітальнікава
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|