 |
27.01.2010 - Naka зьняла кліп на “Бяжы”
http://music.fromby.net/
|
Удзельнік праекту “Тузін. Перазагрузка” - гурт Naka вырашыў зрабіць відэаўвасабленьне сваёй песьні “Бяжы”. “Пасьля пераходу ў беларускамоўнае вымярэньне “Бяжы” атрымала новае нараджэньне і прыхільнікаў, а таму вымагала да сябе асаблівага стаўленьня”, - кажуць музыкі. Кліп зьняў рэжысэр-правакатар Макс Сіры.  “Бяжы” нарадзілася ў выніку супрацы лідэра каманды, аўтара слоў і музыкі гурта Насты Шпакоўскай і літаратара, перакладчыка Сяргея Балахонава. У расейскамоўным варыянце сьпеў быў запісаны для новага альбому каманды “Пора”, куды неўзабаве быў ўключаны і беларускамоўны варыянт. “Пасьля пераходу ў беларускамоўнае вымярэнне “Бяжы” атрымала новае нараджэньне і прыхільнікаў, а таму вымагала да сябе асаблівага стаўленьня, - кажа Наста, - Таму і было вырашана зьняць яе відэаўвасабленьне”.
Рэжысэрам відэа стаў вядомы кліпмейкер Максім Сіры, які рабіў ролікі для J:Moрс, БЕЗ БИЛЕТА, Сяргея Пукста. Максім колісь здымаў і для гурта Naka (на песьню “Мой герой – Таня Буланава”). І гэтым разам рэжысэр прапанаваў досыць незвычайнае рашэньне з тым, каб выклікаць вялізную колькасьць сэнсавых інтэрпрэтацый і тлумачэньняў.
Цікава, што відэа на “Беги” і “Бяжы” зьявіліся адначасова, аднак у другім варыянце кліпа асаблівую нюансіроўку беларускай мовы было вырашана ўраўнаважыць спэцыфічнай – аніміраванай – тэхнікай выявы. Але Наста заўважае, што негледзячы на мноства дадатковых сэнсаў, якія прапаноўвае відэакліп, галоўныя ідэя, што хаваецца за яскравымі колерамі, вельмі простая – быць шчырым перад самім сабой.
Паглядзець відэаролік можна тут - http://www.youtube.com/watch?v=UmnuRNn_v7I
Канцэрт-прэзентацыя новага альбому гурта Naka “Пора” адбудзецца 29 студзеня ў клюбе “Рэактар”.
Сайт гурта – www.naka.by
Дар’я Амяльковіч, для ТГ.
Фота: Wiecier Mechaniczny
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
11.03.2010
-
Пукст стаў бацькам і тэлевядучым
|
|
11.03.2010
-
«J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры»
|
|
11.03.2010
-
MetalFront.org Music Awards: «На балоце кветкі растуць»
|
|
10.03.2010
-
Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні
|
|
10.03.2010
-
Naka: час прысьпеў
|
|
09.03.2010
-
Tarantino пакажа адваротны бок беларускіх рок-зорак
|
|
09.03.2010
-
Вольскі і Памідораў зь песьняй пра немца
|
|
09.03.2010
-
Сёмы канцэрт Graffiti Open Music Fest
|
|
08.03.2010
-
Маша Лагодзіч аддае першынства Насьці Шпакоўскай
|
|
05.03.2010
-
«Наеховичи»: «Бла-бла-бла Лукашэнка»
|
|
05.03.2010
-
“Тузін. Перазагрузка” прызнаны праектам году ў беларускай музыцы
|
|
04.03.2010
-
«J:морс» з новым арыгіналам «Майго сонца»
|
|
04.03.2010
-
Another Music: другая порцыя беларускага індзі
|
|
03.03.2010
-
Re123+: «Мы першымі зайгралі ў Беларусі падобную музыку»
|
|
03.03.2010
-
Sciana: быў альбо ня быў?
|
|
02.03.2010
-
«Рок-Каранацыя»: пераможцы вядомыя
|
|
02.03.2010
-
Amaroka: панк-прывітаньне Вэнэсуэле
|
|
01.03.2010
-
Graffiti Open Music Fest: шосты трыбой
|
|
01.03.2010
-
MAUZER: зь пераломам і ў акустыку
|
|
26.02.2010
-
Сяргей Міхалок: «Купала і Багдановіч — гэта сур’ёзна»
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|