Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма
Навіны
27.01.2010 - Лявон Вольскі: “Я выйшаў зь ценю, а мяне зьневажаюць”
http://music.fromby.net/
Лідэр N.R.M. і “Крамбамбулі” у апошнія гады ўшчыльную заняўся навагоднімі тэлешоў. У дзень прэзэнтацыі праекту-дуплету “Такога няма нідзе” і новага тэлеспектаклю “Аднойчы ў Барахляндыі” Лявон Вольскі даў інтэрвію ТГ і распавёў, чаму ён вырашыў ахвяраваць Морысанам і Джоплін, ці спраўдзілі яго чаканьні запрошаныя зоркі і калі ён возьмеца за напісаньне новых бескампрамісных рок-гітоў.
Лявон Вольскі
ТГ: Чаго няма ў праекце “Такога няма нідзе”?
- Няма найперш высокага бюджэту, якога хацелася бы. Няма арыгінальнасці. Гэта нават не постмадэрн, гэта стылізацыя пад канкрэтныя ўзоры музыкі таго часу. Няма песень, якіх шмат каму хацелася – тыпу Doors ці Джэніс Джоплін.

ТГ: Дык праект жа прысьвечаны 60-м, чаму ахвяравалі такімі знакавымі персонамі?
- Праект задумваўся, як навагодні і хацелася даць абсалютна пазытыўную лінію для сямейнага прагляду і праслухоўваньня. Таму арыентаваліся найперш на поп-стандарты пачатку 60-х.

ТГ: Ці спраўдзілі надзеі ўсе запрошаныя выканаўцы?
- Хто як, хтосьці зь іх мог бы і лепей, але глябальных расчараваньняў не было. Такія праекты робяцца гадамі, а мы зрабілі яго за два месяцы. З шэрагам выканаўцаў мы нават знаёмымі не былі дагэтуль. Хтосьці падыходзіў экстрэр’ерна, зь некаторымі мы рэалізаваліся напоўніцу ў новым праекце “Аднойчы ў Барахляндыі”.

ТГ: Ці пісалі вы песьні адмыслова пад выканаўцу?
- Спачатку проста ствараліся песьні. І няхай хто-ніхто кажа пра штучнасьць, але пісаліся яны з натхненьнем. Калі песьні былі гатовыя, тады ўжо думалі каму прапанаваць. Але ня ўсе прымалі тую ці іншую кампазыцыю. Віталь Артыст вось у мяккай форме адмовіўся ад традыцыйнага рок-н-ролу “Не пасьпяваю”, сказаў, што не ягоны фармат і хочацца больш рамантычнага.

ТГ: Як адчуваеце, ці могуць прыжыцца гэтыя песьні з навагодніх праектаў у вашым рэпертуары ды ў рэпертуары тых жа выканаўцаў?
- У выканаўцаў наўрад ці. Чужародна будзе гучаць у “Палаца” ці ў “Клёндайка” песьня пры рыкшу. А з “Крамбамбуляй” мы на розных карпаратывах выконваем ужо “Такога няма нідзе”. Ідзе вельмі добра.

ТГ: Ці плянуеце зрабіць лягічны працяг “Такога няма нідзе” ды зьдзейсьніць вандроўку ў 70-ыя, 80-ыя?
- Не, пакуль нічога такога не задумваецца. Затое ў красавіку зробім вечарыну ў стылю 60-х, дзе зайграем усе гэтыя песьні і нешта з The Beatles, Rolling Stones, Боба Дылана.

ТГ: Апошні навагодні праект “Аднойчы ў Барахляндыі” вы вырашылі зрабіць толькі ў выглядзе DVD. Чаму?
- “Аднойчы ў Барахляндыі” можна назваць тэлевізійным спектаклем, які рабіўся для навагодняга эфіру тэлеканалу “Белсат”. І песьні пісаліся адмыслова для яго персанажаў для Караля, Нячысьцікаў ды іншых дзеючых асобаў. Там усяго сем твораў. На самастойны музычны дыск гэта папросту не цягне.

ТГ: А што вы можаце сказаць тым, хто чакае ад вас не стылізацый і песень для карпаратываў, а ўласных бескампрамісных рокавых гітоў?
- Працуем, працуем над гэтым (сьмяецца). Гэтыя праекты – не асноўны кірунак маёй дзейнасьці. Так склалася, што выйшлі адначасова два навагоднія праекты. Лічу, што такога ад мяне ніхто не чакаў, але цяпер шмат хто ўпарта зьневажае. Мне гэта прыемна, бо я выйшаў зь ценю і напаткаў піяр. Няхай і адмоўны, але піяр.

Размаўляў Сяргей Будкін, ТГ

Фота: Adriana Kruszka


Вэрсія для друку



11.03.2010 - Пукст стаў бацькам і тэлевядучым
11.03.2010 - «J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры»
11.03.2010 - MetalFront.org Music Awards: «На балоце кветкі растуць»
10.03.2010 - Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні
10.03.2010 - Naka: час прысьпеў
09.03.2010 - Tarantino пакажа адваротны бок беларускіх рок-зорак
09.03.2010 - Вольскі і Памідораў зь песьняй пра немца
09.03.2010 - Сёмы канцэрт Graffiti Open Music Fest
08.03.2010 - Маша Лагодзіч аддае першынства Насьці Шпакоўскай
05.03.2010 - «Наеховичи»: «Бла-бла-бла Лукашэнка»
05.03.2010 - “Тузін. Перазагрузка” прызнаны праектам году ў беларускай музыцы
04.03.2010 - «J:морс» з новым арыгіналам «Майго сонца»
04.03.2010 - Another Music: другая порцыя беларускага індзі
03.03.2010 - Re123+: «Мы першымі зайгралі ў Беларусі падобную музыку»
03.03.2010 - Sciana: быў альбо ня быў?
02.03.2010 - «Рок-Каранацыя»: пераможцы вядомыя
02.03.2010 - Amaroka: панк-прывітаньне Вэнэсуэле
01.03.2010 - Graffiti Open Music Fest: шосты трыбой
01.03.2010 - MAUZER: зь пераломам і ў акустыку
26.02.2010 - Сяргей Міхалок: «Купала і Багдановіч — гэта сур’ёзна»
Архіў навін
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі


Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2008
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: