 |
28.01.2010 - Беларускія рокеры адзначаць 23 лютага
http://music.fromby.net/
|
IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta вырашылі адзначыць 23 лютага без ідэалягічнага патасу, а разам з тым правесьці ў гісторыю традыцыю піць піва на вуліцах. У гэты дзень у менскім клюбе Jolly Roger Cafe адбудзецца міні-фэст «Сьвята герояў». «Канцэрт прысьвячаем сумнай даце забароны на расьпіцьцё слабаалькагольных напояў на вуліцах, а зусім ня дню ўтварэньня савецкай арміі ці краёвай абароны», — кажа адзін зь яго ўдзельнікаў Яўген Бузоўскі з IQ48.  Сьвята дня абаронцы Айчыны ў айчынных рокераў ніколі не было ў пашане. Аднак тройка альтэрнатыўных менскіх камандаў усё ж вырашылі скарыстацца сьвяточнай нагодай. «Айчыну заўсёды павінен нехта абараняць. Мы абараняем культуру сваёй Айчыны, без культуры ня будзе Айчыны», — кажа Вольга Самусік, якая цяпер вакалісткай у гурце Hasta La Fillsta. Для яе гурта гэта будзе першы выхад на публіку пасьля 10-гадовага перапынку.
Вядома ж, удзельнікі «Сьвята герояў» ставяцца да гэтай нагоды безь вялікай долі сур’ёзнасьці. «Канцэрт прысьвячаем сумнай даце забароны на расьпіцьцё слабаалькагольных напояў на вуліцах, а зусім ня дню ўтварэньня савецкай арміі ці краёвай абароны», — кажа адзін зь яго ўдзельнікаў Яўген Бузоўскі з IQ48. «Здаровыя лосі» ў фэсьце «Сьвята герояў» зробяць стаўку на гіты свайго альбому «Героі!». У гэты вечар музыкі зьбіраюцца прэзэнтаваць і некалькі новых песень.
«А чаго бы не зайграць нам у гэты дзень, калі палова гурта ўжо адслужыла ў войсках», — пасьміхаецца Ўладзімер Сахончык з гурта ZM99. Менавіта на «Сьвяце герояў» гурт мае прэзэнтаваць ужывую песьні з свайго інтэрнт-сынглу «ZM99.NET».
Канцэрт «Сьвята герояў» адбудзецца 23 лютага ў 19:00. Клюб Jolly Roger Cafe (вул. Талбухіна, 4). Квіткі: 15 000 — 20 000 руб.
ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
12.03.2010
-
moZart прасунуўся і разбурыў міт пра БТ
|
|
12.03.2010
-
Гурт, што стварае цішыню
|
|
11.03.2010
-
Пукст стаў бацькам і тэлевядучым
|
|
11.03.2010
-
«J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры»
|
|
11.03.2010
-
MetalFront.org Music Awards: «На балоце кветкі растуць»
|
|
10.03.2010
-
Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні
|
|
10.03.2010
-
Naka: час прысьпеў
|
|
09.03.2010
-
Tarantino пакажа адваротны бок беларускіх рок-зорак
|
|
09.03.2010
-
Вольскі і Памідораў зь песьняй пра немца
|
|
09.03.2010
-
Сёмы канцэрт Graffiti Open Music Fest
|
|
08.03.2010
-
Маша Лагодзіч аддае першынства Насьці Шпакоўскай
|
|
05.03.2010
-
«Наеховичи»: «Бла-бла-бла Лукашэнка»
|
|
05.03.2010
-
“Тузін. Перазагрузка” прызнаны праектам году ў беларускай музыцы
|
|
04.03.2010
-
«J:морс» з новым арыгіналам «Майго сонца»
|
|
04.03.2010
-
Another Music: другая порцыя беларускага індзі
|
|
03.03.2010
-
Re123+: «Мы першымі зайгралі ў Беларусі падобную музыку»
|
|
03.03.2010
-
Sciana: быў альбо ня быў?
|
|
02.03.2010
-
«Рок-Каранацыя»: пераможцы вядомыя
|
|
02.03.2010
-
Amaroka: панк-прывітаньне Вэнэсуэле
|
|
01.03.2010
-
Graffiti Open Music Fest: шосты трыбой
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|