Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма
Навіны
01.02.2010 - «Сінія перцы» Нарушэвіча
http://music.fromby.net/
Ідэйны натхняльнік першага авангарднага фэсту ў Беларусі Леанід Нарушэвіч падзяліўся ўспамінамі пра свае дзесяць «Сініх перцаў» і паразважаў пра месца авангарднай музыкі. «Авангард застаецца ў тых жа суадносінах з рэчаіснасьцю, што і 13 гадоў таму, гэта значыць нікому не патрэбным. А мне заўсёды было цікава, хоць ідэолягі ў свой час задралі».
Князь Мышкін
Першы «Сіні перац» Леанід Нарушэвіч правёў у 1993 годзе — у менскім кінатэатры «Авангард», што знаходзіўся ў Грушаўцы. Тады ў першым авангардным беларускім фэсьце выступілі тры гурты — «Ліцьвіны», «Мобі дзік» і «Князь Мышкін». «Тады і нарадзілася творчая канцэпцыя „Перцу“: рабіць тое, што падабаецца табе, а не натоўпу. І пры гэтым хацелася, каб на сцэне зьбіраліся не вар’яты, якія будуць кідаць адзін у аднаго кардонныя скрыні і называць усё гэта авангардам», — кажа Леанід.

У «Сінім перцы» за 10 гадоў яго існаваньня паўдзельнічала багата цікавых камандаў і выканаўцаў. Тут гралі Пукст і Памідораў, этна-трыё «Троіца» і «Нагуаль», Вайцюшкевіч і Канавалаў, а таксама барды, электроншчыкі, панкі, фальклярысты, блюзмэны.

Апошні фэст прайшоў сем гадоў таму ў малой залі Купалаўскага тэатру і вылучаўся пацыфісцкім патасам — набліжалася вайна ў Іраку. «А потым зрабілася вельмі цяжка і нават непрыемна нешта арганізоўваць. Ідэолягі задралі», — кажа Леанід. Цяпер ён вырашыў згадаць пра «Сіні перац». «Авангард застаецца ў тых жа адносінах з рэчаіснасьцю, што і ў час правядзеньня першага „Сіняга перцу“, а гэта значыць нікому не патрэбным. Калі ва ўсім сьвеце навацыі падтрымліваюцца дзяржавай, то ў нас усё наадварот, — разважае лідэр „Князя Мышкіна“. — А мне заўсёды было цікава. Сёньня знайшліся тыя, хто ідэю падтрымаў, таму вырашыў крыху падразьмяцца».

У фэсьце «Па сьлядох Сіняга перцу» возьмуць удзел «Кабарэ Мацільды Штор» (літаратарская фармацыя з удзелам Віктара Жыбуля й Джэці), праект групы «Солнцецветы», які вынаходзіць пап-музыку будучыні «Мох», рэанімаваны этна-ансамбаль з удзелам першых музыкаў «Троіцы» — «Альтанка», выканаўца нэапалітанскіх сьпеваў Міхал Кірычэнка, электра-трыё Банько-Бубен-Плян, што граюць татальны й бескампрамісны нойз, прагрэсіўная суполка маладых кампазытараў «Рацыянальная дыета», а таксама ўдзельнікі самага першага «Сіняга перцу» — фольк-рэканструктары «Ліцьвіны», якія рыхтуюцца сыграць блюз і ўласна «Князь Мышкін».

Канцэрт пройдзе ў кавярні «Лісіная нара» 2 лютага ў 19:00. Даведкі: (029) 682-02-58, (029) 620-32-01, (029) 331-41-54.

ТГ


Вэрсія для друку



11.03.2010 - Пукст стаў бацькам і тэлевядучым
11.03.2010 - «J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры»
11.03.2010 - MetalFront.org Music Awards: «На балоце кветкі растуць»
10.03.2010 - Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні
10.03.2010 - Naka: час прысьпеў
09.03.2010 - Tarantino пакажа адваротны бок беларускіх рок-зорак
09.03.2010 - Вольскі і Памідораў зь песьняй пра немца
09.03.2010 - Сёмы канцэрт Graffiti Open Music Fest
08.03.2010 - Маша Лагодзіч аддае першынства Насьці Шпакоўскай
05.03.2010 - «Наеховичи»: «Бла-бла-бла Лукашэнка»
05.03.2010 - “Тузін. Перазагрузка” прызнаны праектам году ў беларускай музыцы
04.03.2010 - «J:морс» з новым арыгіналам «Майго сонца»
04.03.2010 - Another Music: другая порцыя беларускага індзі
03.03.2010 - Re123+: «Мы першымі зайгралі ў Беларусі падобную музыку»
03.03.2010 - Sciana: быў альбо ня быў?
02.03.2010 - «Рок-Каранацыя»: пераможцы вядомыя
02.03.2010 - Amaroka: панк-прывітаньне Вэнэсуэле
01.03.2010 - Graffiti Open Music Fest: шосты трыбой
01.03.2010 - MAUZER: зь пераломам і ў акустыку
26.02.2010 - Сяргей Міхалок: «Купала і Багдановіч — гэта сур’ёзна»
Архіў навін
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі


Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2008
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: