 |
02.02.2010 - Hair Peace Salon працягнуў «Перазагрузку»
http://music.fromby.net/
|
У новым туры на ТГ Hair Peace Salon прадстаўляюць сваю песьню «Цянькі» — беларускамоўную вэрсію аднаго з сваіх галоўных гітоў — «Gipsy» з аднайменнай плыткі гурта. Як і ў выпадку зь першым беларусмоўным экспэрымэнтам перакладчыкам выступіў паэт Віталь Воранаў. «У нас зьявілася адчуваньне таго, што „зразумелы“ тэкст больш дасканала перадае сапраўдную атмасфэру песьні, у параўнаньні з „абстрактным“ тэкстам на ангельскай мове», — кажуць музыкі з HPS.  Гурт Hair Peace Salon і літаратар Віталь Воранаў прапануюць увазе наведвальнікаў ТГ працяг свайго экспэрымэнту зь беларускай мовай. Гэтым разам была перакладзеная песьня «Gipsy», што атрымала назву «Цянькі» (цянькамі называюць бліжэйшую дарогу, шлях наўпрост). Як і ў выпадку зь песьняй «Студзень», музыкі засталіся задаволенымі беларускай вэрсіяй свайго твору. «Віталь зрабіў вельмі ўдалую інтэрпрэтацыю арыгінальнага тэксту, — кажа Кастусь Карман. — Зьявілася адчуваньне таго, што „зразумелы“ тэкст больш дасканала перадае сапраўдную атмасфэру песьні, у параўнаньні з „абстрактным“ тэкстам на ангельскай мове». Кастусь мяркуе, што твор стаў гучаць больш натуральна і нават больш шчыра. Да ўсяго крыху зьмянілася музычная форма песьні, яна стала больш ляканічная і завяршаецца цікавай падвойнай кодай.
«Ад часоў зьяўленьня „Gipsy“ яе канцэртнае гучаньне істотна зьмянілася, цяпер яна гучыць зусім па-іншаму, да ўсяго на беларускай мове. Можна сказаць, што песьня набыла сваё другое жыцьцё», — дадае другі вакаліст гурта Алег Вяль.
Hair Peace Salon зьбіраецца працягнуць экспэрымэнты. Гэтым разам музыкі атрымалі прапанову папрацаваць над песьняй зь беларускімі традыцыйнымі матывамі.
Hair Peace Salon — Цянькі (музыка і словы гурта, беларускамоўны тэкст — Віталь Воранаў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
12.03.2010
-
moZart прасунуўся і разбурыў міт пра БТ
|
|
12.03.2010
-
Гурт, што стварае цішыню
|
|
11.03.2010
-
Пукст стаў бацькам і тэлевядучым
|
|
11.03.2010
-
«J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры»
|
|
11.03.2010
-
MetalFront.org Music Awards: «На балоце кветкі растуць»
|
|
10.03.2010
-
Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні
|
|
10.03.2010
-
Naka: час прысьпеў
|
|
09.03.2010
-
Tarantino пакажа адваротны бок беларускіх рок-зорак
|
|
09.03.2010
-
Вольскі і Памідораў зь песьняй пра немца
|
|
09.03.2010
-
Сёмы канцэрт Graffiti Open Music Fest
|
|
08.03.2010
-
Маша Лагодзіч аддае першынства Насьці Шпакоўскай
|
|
05.03.2010
-
«Наеховичи»: «Бла-бла-бла Лукашэнка»
|
|
05.03.2010
-
“Тузін. Перазагрузка” прызнаны праектам году ў беларускай музыцы
|
|
04.03.2010
-
«J:морс» з новым арыгіналам «Майго сонца»
|
|
04.03.2010
-
Another Music: другая порцыя беларускага індзі
|
|
03.03.2010
-
Re123+: «Мы першымі зайгралі ў Беларусі падобную музыку»
|
|
03.03.2010
-
Sciana: быў альбо ня быў?
|
|
02.03.2010
-
«Рок-Каранацыя»: пераможцы вядомыя
|
|
02.03.2010
-
Amaroka: панк-прывітаньне Вэнэсуэле
|
|
01.03.2010
-
Graffiti Open Music Fest: шосты трыбой
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|