Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма
Навіны
03.02.2010 - Фольк, нойз і Пукст: усё гэта авангард
http://music.fromby.net/
2 лютага на колькі гадзінаў вярнуўся фэст «Сіні перац» — колісь галоўнай падзеі ў авангарднай культуры краіны. Нэапалітанскія сьпевы, фольк, нойз і Пукста паслухаў Алесь Зайцаў: «Распачалося ўсё досыць прыстойна і спакойна, выступам даволі традыцыйнага фолькавага гурта „Ліцьвіны“ ў народных строях, за якімі ў яшчэ больш арыгінальных строях „Кабарэ Мацільды Штор“ прадставіла а-ля мафіёзную групоўку».
Сяргей Пукст
Фэст авангарднай музыкі «Сіні перац» нягледзячы на ўсе складанасьці і невялікую ўвагу з боку слухачоў, адбыўся. Ну а тое, што пераважную колькасьць прысутных складалі самі выступоўцы ні для каго не было сюрпрызам. Па-першае, сам ініцыятар фэстывалю Лявон Нарушэвіч сьцьвярджае, што людзей, якія цікавяцца такога кшталту музыкай ня шмат, а па-другое ні для каго не сакрэт — беларуская публіка не прызвычаілася плаціць нават за мэйнстрымавую беларускую музыку, няхай часам і ня горшую за замежную. Што тады казаць пра авангард?

Але ж пасьля сямігадовага перапынку «Перац» ізноў загучаў. Лявон тлумачыць гэта тым, што «жыць стала неяк сумна і кісла, захацелася сьвята. У нашай краіне авангардыстаў, цікавых музыкаў, дзяржава не падтрымлівае, таму ўсё як і раней трымаецца на энтузіястах». Цяжка сказаць ці падыходзіць тут такое вызначэньне, як сьвята, але прысутных мерапрыемства трымала ў цікавасьці ўвесь вечар. Прынамсі ў кожны момант вечару хацелася даведацца, што ж будзе далей. Распачалося ўсё досыць прыстойна і спакойна, выступам даволі традыцыйнага фолькавага гурта «Ліцьвіны» ў народных строях, за якімі ў яшчэ больш арыгінальных строях «Кабарэ Мацільды Штор» прадставіла а-ля мафіёзную групоўку зь вершавана-музычным шоў на тэму могільнікаў, катафалкаў ды кантралёраў-тэрарыстаў. Працягнуў вечар Міхал Кірычэнка выкананьнем традыцыйных нэапалітанскіх сьпеваў, пасьля опэрнага вакалу якога, загучалі імправізацыі «Князя Мышкіна».

І толькі нешматлікая публіка, адчуўшы, што час ужо ня раньні, пазяхаючы пачала зьбірацца і паціху разыходзіцца, пачалося самае «смачнае», відаць адмыслова прыхаванае на канец. Сапраўды ўзварушылі прысутных сваімі апрацоўкамі фольку гурт «Альтанка». Трыё прафэсійных музыкаў, няхай і не назавеш авангардыстамі, але якасную, цікавую і папросту прыгожую музыку, пададзеную з энэргетыкай і драйвам слухач атрымаў. І як высьвятлілася наведнікамі авангарднага фэсту яна была ўспрынята куды больш пазытыўна, чым цалкам авангардны выступ-пратэст Сяргея Пукста. Пукст, дарэчы, песень сьпяваць ня стаў. Спасылаючыся на юнацкую душэўную траўму, зьвязаную з уключэньнем яго ў бардаўскую плыню з турыстычнымі зьлётамі і ўсімі астатнімі «люботамі» гэтага жанру, ён распавёў 15-ці хвілінную гісторыю свайго жыцьця, што была пакліканая патлумачыць крыўду артыста на ўсё чалавецтва, музычных журналістаў і сьпевака Віктара Каліну ў прыватнасьці. Гісторыя суправаджалася пэрыядычнымі аглушальнымі невыразнымі гукамі, якія здабывала з электрычнай гітары сяброўка Пукста (заўважце, мужчынскага полу), лідэр гурта «Мох».

Пукст зазначыў, што спадзяецца «занесьці бацылу свабоднага мастацтва ў абсалютна бардаўскую „Лісіную нару“». Рэакцыя публікі на пэрформанс дуэту Пукст-Крывулька была неадназначнай — хтосьці быў у шоку, хтосьці ўзрадаваны нарэшце дачакаўшыся абяцанага сапраўднага авангарду, а некаторыя не зразумеўшы нэрвова перасоўваліся па залі кавярні і здавалася вось-вось распачнуць сапраўдную бойку з выступоўцамі. Урэшце рэшт усё скончылася мірным, але ня менш псыхадэлічным плаўным пераходам да электра-нойз-трыё Банько-Бубен-Плян, што і паставіла тлустую кропку ў пярцовым вечары.

Зь якім бы то ні было рэзанансам, але «Сіні перац» наноў прагучаў. І прагучаў ён пярэста, яскрава, шматгранна і гучна. Ці атрымае фэст працяг і пэрыядычнасць, як тое было ў 90-х, застаецца пад пытаньнем. Вынікам жа вечару ў «Лісінай нары» пакуль застаецца толькі тое, што ўдзельнікі і арганізатары фэсту спадзяюцца на лепшае і шукаюць у крамах Менску рэальныя сінія перцы.

Алесь Зайцаў, для ТГ

Фота: Вольга Савіч


Вэрсія для друку



02.09.2010 - Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
02.09.2010 - «Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
02.09.2010 - «Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
01.09.2010 - Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
01.09.2010 - Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
31.08.2010 - «Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
31.08.2010 - Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
27.08.2010 - Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
27.08.2010 - Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
27.08.2010 - Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў»: Магілёву — слава!
05.08.2010 - Надыходзіць «Бардаўская восень»
02.08.2010 - Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў» стартуе
30.07.2010 - «Тузін роўных» ад Ветра Мэханічнага
27.07.2010 - Алег Хаменка: «Факт, які мы пра-хрусьць-ваем»
27.07.2010 - Пётар Ялфімаў стаў пяціразовым чэмпіёнам сьвету
26.07.2010 - «Трыюмфіяльны Тузін» ад Валіка Грышка
26.07.2010 - Песьня-гэг ад «Ляпіса Трубяцкога» (+mp3)
26.07.2010 - «Дынамічны Тузін» ад Алега Скарабагатага
23.07.2010 - Самы недаацэнены альбом Вайцюшкевіча
23.07.2010 - «Творчы Тузін» ад Дзяніса Шпітальнікава
Архіў навін
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі


Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2008
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: