 |
04.02.2010 - «Апошні сьпеў» ад Vicious Crusade
http://music.fromby.net/
|
Лідэры беларускай мэтал-сцэны прэзэнтуюць у новым туры на «Тузіне Гітоў» свой «Апошні сьпеў» — беларускамоўную вэрсію песьні «Final Chapter» з свайго самага значнага альбома The Unbroken. Трэк быў адмыслова запісаны для перавыданьня дыску. «Калі мы пабачылі пераклад з ангельскай гэтай песьні, адразу вырашылі яе запісаць», — кажа лідэр гурта Зьміцер Басік.  Vicious Crusade сьпявае ў асноўным па-ангельску. Але ў рэпэртуары ў зорак айчыннага мэталу ёсьць песьні па-француску, гішпанску і беларуску. «Апошні сьпеў» — іх другая песьня па-беларуску. Дагэтуль у 2003 годзе музыкі запісалі песьню «Айчына». «Аднойчы я атрымаў ліст ад сябры нашага гурта Арцёма Хмарука, які вырашыў зрабіць падарунак і перакласьці тэкст „Final Chapter“ на беларускую мову, — апавядае лідэр Vicious Crusade Зьміцер Басік. — Пераклад быў настолькі ўдалым і блізкім да англамоўнага арыгіналу, што мы адразу ж вырашылі запісаць песьню на беларускай мове».
Стылістычна тэкст дапрацаваў Павал Ермак, аўтар тэксту да той самай «Айчыны». Арыгінальная вэрсія песьні была запісаная ў 1998 годзе і ўвайшла ў альбом The Unbroken — адзін з самых значных у гісторыі беларускай мэтал-музыкі. Дыск ужо вытрымаў трэцяе выданьне. У апошні калекцыйны рэліз якраз і ўвайшоў «Апошні сьпеў».
Зьміцер Басік кажа, што пасьля двух пасьпяховых беларускамоўных гітоў у яго зьявілася думка пра запіс цалкам беларускамоўнага рэлізу.
Vicious Crusade — Апошні сьпеў (музыка гурта, словы — Арцём Хмарук, Павал Ермак). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
|
27.08.2010
-
Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
|
|
27.08.2010
-
Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў»: Магілёву — слава!
|
|
05.08.2010
-
Надыходзіць «Бардаўская восень»
|
|
02.08.2010
-
Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў» стартуе
|
|
30.07.2010
-
«Тузін роўных» ад Ветра Мэханічнага
|
|
27.07.2010
-
Алег Хаменка: «Факт, які мы пра-хрусьць-ваем»
|
|
27.07.2010
-
Пётар Ялфімаў стаў пяціразовым чэмпіёнам сьвету
|
|
26.07.2010
-
«Трыюмфіяльны Тузін» ад Валіка Грышка
|
|
26.07.2010
-
Песьня-гэг ад «Ляпіса Трубяцкога» (+mp3)
|
|
26.07.2010
-
«Дынамічны Тузін» ад Алега Скарабагатага
|
|
23.07.2010
-
Самы недаацэнены альбом Вайцюшкевіча
|
|
23.07.2010
-
«Творчы Тузін» ад Дзяніса Шпітальнікава
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|