 |
05.02.2010 - Юрась Ляўкоў: «У „Глюкаў“ выйшла клясная „НРМаўская“ песьня!»
http://music.fromby.net/
|
Экспэрт ТГ нарадзіўся 23 чэрвеня 1964 году ў Менску. Пасьля атрыманьня сярэдняй адукацыі пачаў працоўную дзейнасьць у БДУ на фізычным факультэце. Спробу атрымаць вышэйшую адукацыю спалучыў з пачаткам дзейнасьці ў гурце «Мроя» (1983), у выніку «Мроя» перамагла. З 1986 году робіць навуковую кар’еру ў навукова-дасьледчай установе па дасьледаваньні ядзерных праблемаў. Акрамя «Мроі» і N.R.M. бас-гітара Ляўкова гучала ў праектах «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», гурце «Новае неба». Мае прыхільнасьць да цяжкага року (Nazareth, Slade, Kiss, Led Zeppelin), але прыязна ставіцца да добрай музыкі хоць якога стылю, асабліва да беларускамоўнай.  Мне было цяжка разглядаць песьні ўдзельнікаў гэтага туру, бо два нумары выконваюць мае калегі. Але праўда павінна гучаць і голас свабоды не задушыш! Шматразовае праслухоўваньне ўсіх песень пакінула такія ўражаньні: няма весялухі (сумна), няма сапраўдных гітоў (ёсьць проста добрыя песьні). Жаданьне маладых выканаўцаў узьняцца ў рэйтынгу «Тузіна» руйнуецца адсутнасьцю спалучэньня музыкі і словаў. Зараз мой ўласны гіт-парад.
Я б на першае месца паставіў «Глюкі» feat. MAUZER і Green Che — «Мая краіна 2.0». Клясная песня, праўда ня ведаю зь якога альбома музыка. Але малайцы. Клясны драйв! Другі — Лявон Вольскі. Не таму, што Лявон, а таму, што мне вельмі падабаецца Пол Макартні і Wings. Геній, але гук драйвовых гітар — гаўно. Тройку замыкае «Я люблю боль» гурта MAUZER. Дэпрэсіўны тэкст, але з музыкай ўсе добра.
Пра астатніх у парадку чаргі: 4. Naka. Нарэшце Зэмфіра пачала сьпяваць па-беларуску. 5. Hasta La Fillsta. Добрая музыка і маленькі кавалачак не маленькага любімага вакаліста. 6. Піт Паўлаў. Доўга ня мог зразумець што гэта мне нагадвае. Узгадаў! Мэталіка! 7. Akute. Ніколі ня быў фанатам «Бі-2». 8. Сердце дурака. Сацыяльна! 9. UltraВожык. Добрая музыка. Клясны сьцёб. 10. moZart. Ёсьць патэнцыял. 11. Killadox. Шкада немагчыма зразумець словы (іх там няшмат). 12. Серебряная свадьба. No comments.
Юрась Ляўкоў, для ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
|
27.08.2010
-
Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
|
|
27.08.2010
-
Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў»: Магілёву — слава!
|
|
05.08.2010
-
Надыходзіць «Бардаўская восень»
|
|
02.08.2010
-
Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў» стартуе
|
|
30.07.2010
-
«Тузін роўных» ад Ветра Мэханічнага
|
|
27.07.2010
-
Алег Хаменка: «Факт, які мы пра-хрусьць-ваем»
|
|
27.07.2010
-
Пётар Ялфімаў стаў пяціразовым чэмпіёнам сьвету
|
|
26.07.2010
-
«Трыюмфіяльны Тузін» ад Валіка Грышка
|
|
26.07.2010
-
Песьня-гэг ад «Ляпіса Трубяцкога» (+mp3)
|
|
26.07.2010
-
«Дынамічны Тузін» ад Алега Скарабагатага
|
|
23.07.2010
-
Самы недаацэнены альбом Вайцюшкевіча
|
|
23.07.2010
-
«Творчы Тузін» ад Дзяніса Шпітальнікава
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|