 |
08.02.2010 - Алан Данк: данесьці «Пепел»
http://music.fromby.net/
|
Беларускі рэп-выканаўца прэзэнтуе свой новы твор «Пепел» з праекту «Чтобы понял каждый/Каб уцяміў кожны». Алан хоча давесьці, што пры выкарыстаньні ў чытцы дзьвюх дзяржаўных моваў, аўдыторыю беларускамоўнага рэпу можна пашырыць.  У 2008 годзе я выдаў свой першы беларускамоўны праект — альбом «Рэп Шляхта», які выйшаў на дысках абмежаваным накладам. І менавіта тады паўстала пытаньне: як зрабіць аўдыторыю беларускамоўнага рэпу шырэй. Так зьявілася ідэя аб’яднаць дзьве дзяржаўныя мовы Беларусі пад адным дахам, дзе б яны не канкуравалі, а дапаўнялі бы адна адну. Так паўстаў праект «Чтобы понял каждый/Каб уцяміў кожны». Пачаўся ён трэкам «Безумный горад», дзе я ўпершыню чытаў на дзьвюх мовах у адным трэку.
Іншая справа, што сродкі, якія я магу інвэставаць у сваю творчасьць вельмі абмежаваныя. І галоўную падтрымку мне аказваюць зацікаўленыя разьвіцьцём беларускамоўнай музыкі, інтэрнэт-рэсурсы. На сёньня цяжка адказаць ці атрымаецца ў мяне выйсьці да людзей. Для гэтага патрэбна больш матэрыялу і сродкаў для разьвіцьця як асабістага, у постаці рэпэра, так і творчага. Вельмі б хацелася ствараць якасную сучасную музыку на ўзроўні сумесных праектаў Linkin Park i Jay-Z. Гэта мая мэта.
Цяпер я шукаю іншы фармат і калі ўдасца знайсьці неабходныя сродкі, то зьявяцца кліпы. Пакуль жа намагаюся максымальна выкарыстаць абмежаваныя рэсурсы. Для мяне безумоўны лідэр у гэтым пляне Vinsent. Ад мяне асабіста яму бясконцы рэспэкт. Ён вядзе за сабой людзей! Гэта сьвятая місія.
Данесьці людзям «Пепел» справа няпростая. Тым больш навучыць людзей ня толькі слухаць, але яшчэ і чуць. Тым больш людзі і самі нібы ўсё ведаюць, ня любяць, калі іх вучаць. Не палю больш, кідаю паленьне, белы дым — усё гэта сымбалі «Пепла». Тэма перажываньняў і адказаў. Унутраны голас, які ніколі не маўчыць. Цяжкі рэп.
Паслухаць «Пепел».
Алан Данк, для ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
|
27.08.2010
-
Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
|
|
27.08.2010
-
Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў»: Магілёву — слава!
|
|
05.08.2010
-
Надыходзіць «Бардаўская восень»
|
|
02.08.2010
-
Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў» стартуе
|
|
30.07.2010
-
«Тузін роўных» ад Ветра Мэханічнага
|
|
27.07.2010
-
Алег Хаменка: «Факт, які мы пра-хрусьць-ваем»
|
|
27.07.2010
-
Пётар Ялфімаў стаў пяціразовым чэмпіёнам сьвету
|
|
26.07.2010
-
«Трыюмфіяльны Тузін» ад Валіка Грышка
|
|
26.07.2010
-
Песьня-гэг ад «Ляпіса Трубяцкога» (+mp3)
|
|
26.07.2010
-
«Дынамічны Тузін» ад Алега Скарабагатага
|
|
23.07.2010
-
Самы недаацэнены альбом Вайцюшкевіча
|
|
23.07.2010
-
«Творчы Тузін» ад Дзяніса Шпітальнікава
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|