Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма
Навіны
08.02.2010 - Ultra-Music Awards 2009: разьвіртуалізацыя
http://music.fromby.net/
Абвешчаныя пераможцы музычнай інтэрнэт-прэміі Ultra-Music Awards 2009. Цягам двух месяцаў абіраліся найлепшыя ў замежнай і айчыннай музыцы. Пантэон леташніх герояў выглядае так: Rammstein, Muse, «Ляпіс Трубяцкой» і Юры Дземідовіч. Заснавальнік прэміі Вячаслаў «Slaver» Радзівонаў распавёў «Тузіну Гітоў» пра пляны па разьвіртуалізацыі Ultra-Music.
Ultra-Music Awards’2009
Галасаваньне ў пяці намінацыях Ultra-Music Awards 2009 цягнулася на працягу двух месяцаў. Галоўнай яго асаблівасьцю зьяўлялася тое, што прэтэндэнтаў і пераможцаў выбіралі толькі інтэрнэт-карыстальнікі. Кожны жадаючы мог прапанаваць да дзесяці сваіх прэтэндэнтаў у намінацыі, па выніках чаго былі складзеныя сьпісы для другога туру. У ім можна было галасаваць штодзённа за аднаго свайго фаварыта. Агульная сума галасоў дасягнула амаль 20 тысячаў.

Такім чынам, у намінацыі «Гурт году» перамог Rammstein, найлепшым замежным альбомам году быў названы іхні ж «Liebe ist fur alle da», а вось у намінацыі «Найлепшая замежная песьня» немцаў апярэдзіў MuseUprising»). У беларускіх намінацыях перамогу адсьвяткаваў «Ляпіс Трубяцкой» з «Культпросветом» («Найлепшы беларускі альбом году») і Юры Дземідовіч з «Чароўным кролікам» («Найлепшая беларуская песьня году»). Поўныя вынікі можна пабачыць на старонцы інтэрнэт-прэміі.

«Вынікі можна назваць прадказальнымі, — кажа заснавальнік Ultra-Music Awards Вячаслаў «Slaver» Радзівонаў. — Перамаглі музыкі і песьні, якія часьцей за ўсё ўзгадвалі ў першым туры і якія маюць вялікую колькасьць прыхільнікаў у Беларусі і СНД. Самымі актыўнымі былі фан-клюбы Rammstein, што прынесла гурту перамогу ў дзьвюх намінацыях. Чаканай была і перамога песьні пра „чароўнага трусіка“, якая менавіта праз інтэрнэт атрымала шырокую вядомасьць і прынесла посьпех Юрыю Дземідовічу».

Цырымонія віншаваньня пераможцаў Ultra-Music Awards пройдзе 20 лютага ў менскім клюбе «Графіці». Гасьцямі імпрэзы будуць The UNB, Akute і The Blackmail. Slaver кажа, што першапачаткова ў яго не было ідэі праводзіць цырымонію ўзнагароджаньня — хацелася пакінуць усё ў віртуальнай прасторы. «Але клюб „Графіці“ прапанаваў зрабіць невялікую party ў сябе. Таму было вырашана, што 20 лютага мы зьбярэм разам журналістаў, музыкаў і ўсіх ахвочых, падвядзем музычныя вынікі 2009 году і паслухаем некалькі цікавых гуртоў». Плянуецца, што апроч пераможцаў у асноўных катэгорыях, будуць адзначаныя іншыя музыкі ў адмысловых намінацыях.

ТГ


Вэрсія для друку



02.09.2010 - Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
02.09.2010 - «Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
02.09.2010 - «Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
01.09.2010 - Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
01.09.2010 - Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
31.08.2010 - «Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
31.08.2010 - Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
27.08.2010 - Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
27.08.2010 - Алясей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»
27.08.2010 - Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў»: Магілёву — слава!
05.08.2010 - Надыходзіць «Бардаўская восень»
02.08.2010 - Мэгатур-2010 на «Тузіне Гітоў» стартуе
30.07.2010 - «Тузін роўных» ад Ветра Мэханічнага
27.07.2010 - Алег Хаменка: «Факт, які мы пра-хрусьць-ваем»
27.07.2010 - Пётар Ялфімаў стаў пяціразовым чэмпіёнам сьвету
26.07.2010 - «Трыюмфіяльны Тузін» ад Валіка Грышка
26.07.2010 - Песьня-гэг ад «Ляпіса Трубяцкога» (+mp3)
26.07.2010 - «Дынамічны Тузін» ад Алега Скарабагатага
23.07.2010 - Самы недаацэнены альбом Вайцюшкевіча
23.07.2010 - «Творчы Тузін» ад Дзяніса Шпітальнікава
Архіў навін
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі


Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2008
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: