 |
15.02.2010 - The Toobes запалілі ў Fabrique
http://music.fromby.net/
|
The Toobes адыгралі чарговы пасьпяховы сольны канцэрт. Калі музыкі зьявіліся, то склалася ўражаньне, што хэдлайнэрамі былі не яны, а стэйдждайвэры. Фэны скакалі ў натоўп гуртам, а некаторыя нават з гаўбца. З разагрэвам на выдатна справілася каманда The Fantastiques — яшчэ адна ўзыходзячая зорка ангельскамоўнага року зь Беларусі.  Вечар пачалі маладыя і ня менш таленавітыя, але не такія папулярныя The Fantastiques. Хлопцы граюць нешта сярэдняе паміж рок-н-ролам 60-х і індзі-рокам. Выступае гурт досыць часта, але кожны свой выступ імкнецца зрабіць непадобным да астатніх ды намагаецца зьдзівіць слухача. У сваёй мэце The Fantastiques абсалютна супадаюць з The Toobes — выйсьці на заходнюю сцэну. У іх пакуль што запісаны адзіны сынгл, а ў наяўнасьці шмат новага матэрыялу. The Fantastiques адыгралі сваю частку якасна і здолелі разагрэць тых, хто прыйшоў па драйв.
Калі на сцэне зьявіліся «тубсы», то склалася ўражаньне, што хэдлайнэрамі былі стэйдждайвэры, а не музыкі. Фэны скакалі ў натоўп гуртам, а некаторыя нават з гаўбца.
З абсалютна новых песень The Toobes зайгралі толькі «Loosing You». Затое можна было пачуць увесь іх сынгл «Indie Who Indiе». У новым гучаньні прагучала «Be Bob a Lula». Fabrique — клюб досыць маленькі, было даволі цесна, але разам з тым вельмі ўтульна. Музыкі былі вельмі блізка ад слухача і дзякуючы акустыцы нават каля бара іх было добра чуваць. Напрыканцы сымбалічна прагучала «Nothing to Say», каб паказаць слухачам, што на гэтым канцэрт сканчаецца. Музыкі зьявяцца на сцэне на «Рок-Каранацыі», пасьля чаго мяркуюць зладзіць яшчэ адзін сольны канцэрт.
Алесь Лукашоў, ТГ
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
09.09.2010
-
Іван Буслай: далоў стэрыятыпы
|
|
08.09.2010
-
Адваротны бок гурта Rostra
|
|
08.09.2010
-
Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
|
|
08.09.2010
-
Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
|
|
07.09.2010
-
«Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
|
|
07.09.2010
-
Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
|
|
07.09.2010
-
«Дзецідзяцей» падзяліліся
|
|
06.09.2010
-
Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
|
|
06.09.2010
-
Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
|
|
06.09.2010
-
Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
|
|
04.09.2010
-
Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
|
|
03.09.2010
-
Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|