|
|
26 сьнежня ў менскім клубе "Extreme" (ех-"Сафары", вул.Сурганова, 47/1) адбудзецца другая частка
прэзентацыі HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3 з удзелам гуртоў:ASGUARD (Магілёў), ZNICH, VIR, zygimont VAZA,
ЗЬМЯЯ, Dialectic Soul (Рэчыца). Спецыяльны госсьць MORTEM (Масква). Пачатак 17:00.///---///
Праект "HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3" унікальны для беларускай "цяжкай" сцэны. Нягледзячы на тое, што
метал-гурты як у Беларусі, так і у замежжы ссьпяваюць у асноўным на ангельскай мове, вось ужо трэці год
запар выдаецца цалкам беларускамоўная кампіляцыя "HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3". Акрамя беларускіх каманд у
праекце таксама прымаюць удзел і замежныя госьці: THIRD STONE (Галандыя), THE DZVIERY (Польшча), MORTEN
(Расея) і інш. Некаторыя гурты (DEADMARSH, VICIOUS CRUSADE, DIVINA ENEMA), упершыню дзякуючы праекту
засьпявалі на беларускай мове.///---///
Нядаўна запрацаваў афіцыйны сайт альбома www.bma.tam.by, на якім можна атрымаць самыя апошнія навіны
праекта, абмеркаваць складанкі на форуме, прагаласаваць за найбольш упадабаныя гурты і многае іншае.
Посьпех першай часткі прэзентацыі і шматлікія просьбы аматараў цяжкай музыкі, натхнілі БМАgroup на
правядзеньне святочнай прэзентацыі альбома 26 сьнежня ў клубе "Extreme" (ех-"Сафары", вул.Сурганова,
47/1). Вядучымі шоў будуць металічны Дзед Мароз (Алесь Таболіч, вакаліст гурта ZNICH) і Сьнягурка (Руся,
вакалістка гурта INDIGA).///---///
На канцэрце будзе разыграна 20 кампакт-дыскаў альбома і новых праграм удзельнікаў праекта: гуртоў ЗЬНІЧ і
КАМАЕДЗІЦА. Вэрсія для друку
|
|