|
На Радыё Рацыя пачынае вяшчаць першая ў Беларусі радыё-праграма пра Хіп-Хоп "BLACK BEAT".
Слухайце "Black Beat" кожную нядзелю ў 20:00.
Першая праграма – 9 верасьня (нядзеля).
"Black Beat" – гэта голас нашага пакаленьня, голас нашых вуліц без цэнзуры! У праграме шмат добрай музыкі з вялізарнай калекцыі вінілаў аднаго з найлепшых DJ'аў Польшчы – DJ Spox'a. Шмат андэрграўнда, клясыкі, олд-скула, хард-кора, а таксама добрага сучаснага Рэп'а.
Кожная праграма будзе адрозьнівацца сваёй тэматыкай. За гэтую частку адказвае вядучы Кроў (Чырвоным па Белым). Пры дапамозе яго багатай калекцыі (некалькі дзесяткаў) кніг пра Хіп-Хоп вы пазнаеце культуру наскрозь, даведаецеся рэчаў пра якія вы ніколі раней не чулі.
У праграме шмат цікавінак, чутак якімі мы з вамі падзелімся. Будзе пра часы, калі Afrika Bambaataa карміў Zulu Nation гамбургерамі з White Castle, будзе пра тое, што прадстаўляў лагатып Public Enemy. Будуць любімыя мейсцы Kool Keitha і публічны масаж Mister'a Frisky – вы даведаецеся ўсяго, пра што хацелі ведаць, але баяліся спытаць.
Таксама пачуеце навіны Беларускай Хіп-Хоп сцэны, інтэрвію з беларускімі й замежнымі рэперамі.
Зьбіраць інфармацыю нам дапамагае інфармацыйны-партнёр праграмы – БРАТинфо, дык што будзьце ўважлівымі – усё што вы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас ;)
Мы хочам, каб гэтая праграма зрабілася сваеасаблівай плятформай не толькі для хіп-хопераў, а таксама для людзей якія хочуць пазнаць бліжэй нашую культуру. Таму заахвочваю вас пісаць лісты, са сваімі пытаньнямі, высновамі, навінамі сваіх гуртоў або проста тым чым вы хочаце падзеліцца з іншымі слухачамі. А мы будзем чытаць і на іх адказваць у нашай праграме. Таксама пішыце пра якіх выканаўцаў вы бы хацелі чагосьці даведацца й дасылайце спасылкі на вашыя трэкі.
Дасылайце ўсё на адрас bb.racyja@gmail.com
Сачыце ўважліва за праграмай, мабыць і вашае імя ў ёй прагучыць.
BLACK BEAT кожную нядзелю ў 20:00 на хвалях Радыё Рацыя
Для вас: KROU i DJ SPOX
Прадукцыя: Ambasada Entertainment
Слухайце нас:
РАДЫЁ РАЦЫЯ – www.racyja.by
У інтэрнэце:
у фармаце mp3 (Winamp) (кругласутачна):
http://80.51.228.180:8005/listen.pls (64 кб/с)
http://80.51.228.180:8000/listen.pls (24 кб/с)
у фармаце wma (Media Player) (кругласутачна):
mms://80.51.228.180/racja96 (96 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja48 (48 кб/с)
mms://80.51.228.180/racja20 (20 кб/с)
У этэры:
105,5 ФМ кругласутачная трансьляцыя зь перадатчыка ў Беластоку
103,8 ФМ на хвалях "Радыё з-над Віліі" (20.00 — 20.30, менскі час)
сярэднія хвалі 612 кГц (9.00 — 10.00, менскі час)
сярэднія хвалі 666 кГц ( 20.00 — 22.00, менскі час)
кароткія хвалі 6225 кГц (18.30 — 20.30, менскі час)
кароткія хвалі 6105 кГц (22.30 — 01.00, менскі час)
кароткія хвалі 6120 кГц (01.00 — 01.30, менскі час) Вэрсія для друку
|