 |
14.12.2006 - "Аляксандра і Канстанцін" сьпеліся з птушкамі
http://music.fromby.net/
|
Дуэт “Аляксандра і Канстанцін” скончыў працу над сваім новым відэакліпам "The Money & The Mountains". Праца над ім доўжылася амаль месяц, а рэжысэрам выступіў Сяргей Маеўскі, які ўжо зьняў два кліпы для дуэта – на “Сьвяты вечор” і "Stai  Ангельскамоўная "The Money & The Mountains", якую можна перакласьці як “Грошы ды горы” – адзін з апошніх гітоў дуэта. Яе сэнс у адвечнай дылеме – што зьяўляецца галоўным у жыцьці – фінансавыя падлікі ці свабода і сапраўдныя каштоўнасьці. Аляксандра Кірсанава апавядае, што здымкі гэтага кліпа праходзілі адразу ў трох месцах – у кветкавым салоне, у студыі маладых фотамастакоў Jam Studio і на сцэне палаца культуры БелАЗ. Дарэчы, колісь гэты гігант аўтамабілебудаўніцтва падтрымаў выхад дэбютнага дыску дуэта “За ліхімі за марозамі”, і на гэтай сцэне калісьці музыкі пачыналі свой творчы шлях.
Па рэжысэрскай задумцы Аляксандра Кірсавана мусіла сьпяваць у атачэньні птушак. Гэтую частку кліпа здымалі ў адным з кветкавых салонаў Менску, сярод вялікай колькасьці кветак і разнастайных расьлінаў, у атачэньні птушак. “Як толькі Аляксандра пачынала сьпяваць, птушкі рэзка актывізаваліся, - апавядае Канстанцін Драпеза. – Ды так пяялі, што часам перакрывалі фанаграму!”. “Мне было надта прыемна, што музыка да “The Money & The Mountains" так кранула птушачак. Мяркую, што ім больш за ўсё прыйшліся да спадобы гукі акарыны, якія гучаць у гэтым творы”, - дадае Аляксандра.
Відэакліп да "The Money & The Mountains" зараз мантуецца і пад Новы год ён мусіць зьявіцца на беларускіх тэлеканалах.
SB, "Тузін Гітоў"
Вэрсія для друку
|
|
|
|
|
09.09.2010
-
Іван Буслай: далоў стэрыятыпы
|
|
08.09.2010
-
Адваротны бок гурта Rostra
|
|
08.09.2010
-
Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
|
|
08.09.2010
-
Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
|
|
07.09.2010
-
«Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
|
|
07.09.2010
-
Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
|
|
07.09.2010
-
«Дзецідзяцей» падзяліліся
|
|
06.09.2010
-
Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
|
|
06.09.2010
-
Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
|
|
06.09.2010
-
Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
|
|
04.09.2010
-
Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
|
|
03.09.2010
-
Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
|
|
02.09.2010
-
Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
|
|
02.09.2010
-
«Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
|
|
02.09.2010
-
«Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
|
|
01.09.2010
-
Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
|
|
01.09.2010
-
Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
|
|
31.08.2010
-
«Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
|
|
31.08.2010
-
Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
|
|
27.08.2010
-
Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
|
 |
|
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
|