Mузычная прастора Беларусі
Раздзелы
Навіны
Афіша
Акорды
Mp3
Кліпы
Урокі
Студыі гуказапісу
Рэкляма
Навіны
27.12.2006 - Супярэчлівы год беларускага року
http://music.fromby.net/
Гэты музычны год быў багаты на супярэчлівыя зьявы. З аднаго боку, уціск незалежнага беларускага року працягваўся, і сытуацыя набыла зусім ужо вычварэнскія формы, уласьцівыя для часоў Андропава. Але зь іншага боку, беларуская незалежная музыка зацьвердзіла
Міхал Анемпадыстаў
Тэндэнцыя году

«Беларусь у Эўропе!», — гэта можна канстатаваць, паглядзеўшы толькі геаграфію выступаў айчынных выканаўцаў. У прынцыпе тое, што нашы музыкі граюць на цэнтральнай плошчы Варшавы, выступаюць у Каралеўскім тэатры ў Стакгольме, на буйных поп-, рок-, фольк-фэстах і ў невялічкіх кавярнях Парыжу, дзівіць не павінна. Каб беларускую незалежную музыку яшчэ й не ігнаравалі чыноўнікі ды дзяржаўныя мэдыі... 2006 год засьведчыў цікавасьць міжнароднай супольнасьці да беларускай песьні. «Аляксандра і Канстанцін» сталіся ляўрэатамі «Discovery 2006» у Варне, скарыўшы публіку песьняй «Сьвяты вечар». N.R.M., якія ў сталіцы Беларусі не далі аніводнага афіцыйнага канцэрту, адыгралі цягам году ў сталіцах Польшчы, Літвы, Славакіі, Швэцыі. «Дзюбэлі» двойчы запалілі ў Празе ды Варшаве. Тацьцяна Беланогая перамагла на міжнародным бардаўскім фэсьце «Ballada OPPA». Мала каму вядомы на радзіме гурт «NHS-etho» дастаў перамогу на «Мікалайках» — буйным фольк-форуме.

А «Ляпісы» з «Сашам і Сірожам», якія цягам году цалкам адсутнічалі на беларускіх тэлеканалах, трыюмфавалі ва Ўкраіне. Беларускі дуэт са сваімі «Калыханкамі» быў сярод намінантаў на «Тэлетрыюмф» — прэміі Нацыянальнай рады Ўкраіны ў пытаньнях ТВ і радыё, а дыск «Ляпіса» — «Ты кінула» — папулярны ўкраінскі музычны часопіс «Mixer» уключыў у Топ-300 галоўных альбомаў у гісторыі сусьветнай (!) музыкі.

Увага да Беларусі ў сувязі з палітычнымі падзеямі ў нашай краіне прывялі і да ўсплёску цікавасьці з боку музычных нефармалаў сьвету. Так, бостанскі панк-гурт «Czolgosz» адправіў некалькі сваіх CD зь песьняй «F**k Lukashenko» у беларускую амбасаду. Вакаліст аўстралійскай каманды The Morning After Girls эпатуе публіку сваім сцэнічным імем — Саша Лукашэнка. Украінцы з De Shifer адмыслова да 19 сакавіка прэзэнтавалі свой «памаранчавы» гіт «Час прыйшоў», перасьпяваны па-беларуску.


Асобы году

Акром стандартнага набору прэтэндэнтаў на гэтае званьне, у беларускай музычнай індустрыі сёлета можна сьмела далучаць яшчэ колькі чалавек. Найперш пра звыклых.

Хоць новага альбому ад N.R.M. і «Крамбамбулі» сёлета не дачакаліся, іхны лідэр Лявон Вольскі працягвае заставацца ў топе галоўных асобаў. N.R.M. сёлета дзе толькі не грала — і ў пасольскіх рэзыдэнцыях, і ў паўпадпольных кавярнях, і на лецішчах у сяброў — але толькі не ў банальных канцэртных залях. Нізьзя! Тым ня менш, адсутнасьць дазволеных канцэртаў не нашкодзіла тутэйшай публіцы на памяць вывучыць яшчэ ня выдадзены новы гіт N.R.M. «Мінск-Менск». Альбом каманды, дарэчы, ужо цалкам запісаны і чакае на сваё выданьне налета.

Зьміцер Вайцюшкевіч, акром статусу «самага актыўнага беларускага музыкі», сёлета яшчэ набыў статус «мачо айчыннага року». І падобна на тое, што Зьмітру гэта даспадобы. Сьпявак пасьпеў сёлета адзначыцца ў альбоме Вольгі Залескай, засьпяваць з Тамарай Лісіцкай і Ларысай Грыбалёвай ды спакусіць дачку Глёбуса :). Акром таго, ён узяў удзел у запісе першага «нябардаўскага» альбому Алеся Камоцкага, зрабіць «супольны праект» для дзетак зь беларускамоўнымі калыханкамі і не забыцца запісаць, натуральна, два сольныя дыскі.

Варта ў гэтай намінацыі згадаць і рэпэра Крова з «Чырвоным па белым», з дапамогай якога ў беларускага хіп-хопу крыху затахкала сэрцайка. Можна сьмела называць яго самай нясьціплай асобай у беларускім андэрграўндзе, але ж мае права: дзясяткі тысяч спампаваных зь ягонага сайту песень, дэбютны дыск-складанка з галоўных песень ды матэрыял у нямецкім «Backspin» таму ёсьць пацьверджаньнем.

Не абысьціся ў гэтай намінацыі і безь Міхала Анемпадыстава, прызнанага «Чалавекам году ў беларускай музыцы» інтэрнэт-парталам «Тузін Гітоў». Менавіта яму належыць аўтарства апошняга гіта IQ-48 «Сьвятло ў цемры» і беларускага варыянту знакамітай «Аўтабіяграфіі», якія доўгі час трымалі лідэрства ў гіт-парадзе.

Паэт бліскуча правёў свой уласны «Бэніфэст» 12 сьнежня, стварыўшы ў невялічкім сталічным клюбе на караценькі час атмасфэру непадцэнзурнасьці і свабоды творчасьці.


Фэстывалі году

Сёлета адрадзілася «Рок-каранацыя». Трэба сказаць, час для вяртаньня цырымоніі быў абраны ня надта спрыяльны, аднак шоў выйшла на славу. Патаемнымі сьцежкамі-дарожкамі ў «казу» пратачыліся тыя, хто ў першапачатковым сцэнары не фігураваў, аднак бязь іх мерапрыемства губляла б свой сэнс, таму арганізатары рызыкнулі. Кароны раздалі гуртам, назвы якіх малаабазнанаму слухачу мала што скажуць: «Выпіць і паплакаць» (закансьпіраваны Neuro Dubel) атрымалі «Альбом году», а гурт «Варашкевіч і Ка» (тое «Крама») атрымаў званьне «Лепшы блюз-рок выканаўца». Нехта Піт Паўлаў павітаў са сцэны Мілінкевіча і сыграў папуры з гітоў адной папулярнай каманды, а каранаваны як гурт году J_Морс праз тое адмовіўся выходзіць на сцэну. Падалося ім, бач ты, што беларуская цырымонія ў галіне рок-музыкі занадта палітызаваная. У выніку галоўная «Рок-Карона» так і не знайшла свайго героя.

«Басовішча» прайшло на традыцыйным узроўні, праўда шматлікія сябры журы фэстывалю адзначылі, што сёлета ўзровень канкурсантаў быў слабейшы, чым раней. Адкрыцьця кшталту «Tav.Mauzer» на сёлетніх «Басах» сапраўды бачна не было. Перамаглі някепскія, але трохі другасныя «S.D.M.» і «Parason», але фэст поўніўся міні-адкрыцьцямі (як магілёўскі «Vodar Susviet»), нечаканасьцямі (як выступ літоўскай рок-зоркі IR і дэбют на «Басовішчы» гурту «Тройца») і заўсёднай гарадоцкай душэўнасьцю.

Яшчэ адным прэтэндэнтам на званьне «Фэст году» мог бы стаць «баброўскі» фэстывальны дуэт «Вольнае паветра» (Крупкі) / «Рок за баброў» (Бабруйск). Але... Першаму надта нашкодзіла надвор’е, скамячыўшы праграму і разагнаўшы значную частку публікі. А другому — чыноўніцкія забаб(р)оны. Менавіта з «Рокам за Баброў» у айчынную рок-музыку вярнулася літаваньне. У выніку праз «чыноўніцкае» сіта прайшлі ў асноўным бяскрыўдныя расейскамоўныя рокеры.

Галоўнай фэстывальнай падзеяй сёлета сталася полацкае «Рок-Кола». І без таго штогод насычаны конкурс сёлета набыў яшчэ адну цікавостку — кожны выступоўца, незалежна ад сваёй геаграфічнай прыналежнасьці, мусіў уключыць у свой конкурсны сэт адну песьню з рэпэртуару «Мясцовага часу», 20-годзьдзе якога сёлета і сьвяткавалі. Перамогу дастаў смаленскі гурт «Deimos», ляўрэатамі сталіся магілёўскі «Vodar Susviet», наваполацкая «Амальгама» і менскі S.D.M. У «Рок-Кола» ёсьць усе складнікі добрага фэсту: канцэпцыя, фанатычныя арганізатары, харызматычныя вядоўцы, ляяльная гарадзкая адміністрацыя. Вучыся, сталіца!

Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў", для nn.by

Фота: Джэф Баніфацына


Вэрсія для друку



09.09.2010 - Іван Буслай: далоў стэрыятыпы
08.09.2010 - Адваротны бок гурта Rostra
08.09.2010 - Алег Багута: пад натхненьнем ад разгадваньня крыжаванкі
08.09.2010 - Experty.by: альбомаў стала меней на 30%
07.09.2010 - «Палац» і Камоцкі запісалі гімн «Дынама-Менск»
07.09.2010 - Ганна Шаркунова: «Хочацца прагрэсіўнай беларускай паэзіі»
07.09.2010 - «Дзецідзяцей» падзяліліся
06.09.2010 - Аляксандар Кульлінковіч. Слова пра Алега
06.09.2010 - Prana: «Няхай параўноваюць з Зэмфірай. Абы не з МакSим»
06.09.2010 - Ірына Дарафеева: толькі для закаханых і рамантыкаў
04.09.2010 - Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў»
03.09.2010 - Aura са сьпевам на «найбольш выйгрышнай мове»
02.09.2010 - Аляксандар Цыганок: «Спыніце фантан вашага музгумару!»
02.09.2010 - «Рокаш» і Befolk перамаглі ў адборы на «Камяніцу»
02.09.2010 - «Беларускія Песьняры»: «Не перапяваць старое, а ствараць новае»
01.09.2010 - Yellow Brick Road: лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў
01.09.2010 - Tim Erna: пра каханьне на адлегласьці
31.08.2010 - «Бардаўская восень» увойдзе ў «Піўную гісторыю»
31.08.2010 - Алена Ланская: «Я твая папараць-кветка»
27.08.2010 - Мінкульт: «Гастролькі» узяць ды адмяніць
Архіў навін
2010 | 2009 | 2008 | 2007 | 2006 | 2005 | 2004 | 2003
Акорды
Deviation
Harackija
N.R.M.
Narodny Albom
NEO
Neuro Dubel
PomidorOFF
ULIS
Zet
Аляксей Шадзько
Віктар Шалкевіч
Кальян
Камэлот
Крама
Крамбамбуля
Крыві
Мроя
Новае Неба
Стокс
Сьвяты Вечар
Сяржук Сокалаў-Воюш
Тяни-Толкай
Я нарадзіўся тут
Кліпы
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Крыві
Ляпис Трубецкой
Мроя
Песняры
Стары Ольса
Троіца
MP3
Aquamorta
Dreamline
Impatt
Indiga
J:Морс
L.I.P.
N.R.M.
NEO
Neuro Dubel
PartyZone
PomidorOFF
Stars Alliance
Stone People
The Stokes
TheDRumer
Zet
Аляксей Шадзько
Бездна
Ікс
Крамбамбуля
Крок
Ляпис Трубецкой
Мантана
Мроя
Ольга Ясюкович и Вячеслав Климович
Палац
Песняры
Стары Ольса
Сябры
Троіца
Тяни-Толкай
Харлі
Хлестов Алексей
Штрих_кОт
Эківокі

Вольеры для собак на Avito: вольеры для собак . Доска объявлений о животных.
Стандарты монтажа тёплого пола. Монтаж водяного тёплого пола .
Доставка грузов из китая новый адрес. Заказать доставка грузов из китая форум .
Сколы стекла и кузова, тонировка автомобиля, ремонт салона. Профессиональная тонировка автомобиля .
Установка видеодомофонов, найти статьи на форуме. Установка видеодомофонов, доставка .

Rambler's Top100
Музычная прастора Беларусі © 2003-2008
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: