Mузычная прастора Беларусі
03.10.2004 - HARD LIFE-HEAVY MUSIC – 3
http://bma.home.by
HARD LIFE-HEAVY MUSIC – 3
У поўным разгары знаходзіцца праца над зборнікам экстрэмальнай музыкі “HARD LIFE-HEAVY MUSIC – 3”. Асноўным адрозьненьнем ад папярэдніх складанак стане яшчэ больш сур’ёзны падыход да якасьці фанаграмаў і самой прамоцыі праекта. Ужо створаны спецыяльны сайт www.bma.tam.by, на якім кожны жадаючы зможа прагаласаваць за сваіх куміраў, пакінуць сваё меркаваньне на форуме, а гурты змогуць пазнаёміцца з умовамі ўдзела ў складанцы.

Пятнадцатка лідэраў на сёньняшні дзень выглядае наступным чынам: 1. Soncavarot. 2. Divina Enema. 3. Evthanazia. 4. Znich. 5. Vicious Crusade. 6. Apocryphal. .7. Dying Rose. 8. Posthuman Blaspheme. 9. Aquamorta. 10. Medievil. 11 V.E.L.D. 12. Deadmarsh. 13. Arcanum. 14. Weeping Twilight. 15.Partyzone.

Адным з галоўных сюрпрызаў альбома можа стаць удзел у праекце лідэра айчыннай метал-сцэны гурта VICIOUS CRUSADE. Нягледзячы на тое, што творчы перапынак апошніх пакуль што не скончыўся, адзін з прадюсэраў праекта Павел Ермак вядзе перамовы з удзельнікамі гурта, і ёсьць вялікае спадзяваньне на посьпех. Прэзентацыя рэліза запланавана на сярэдзіну лістапада ў клубе РЭАКТАР.

Па больш падрабязную інфармацыю зьвяртайцеся да прадусара праекту Паўла Ермака: 6113432



Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: