|
|
З гуртом “Znich” зьвязана яшчэ адна экстрэмальная навінка ад “БМАgroup”: лэйбл падрыхтаваў да выданьня (упершыню на CD) першы і самы рарытэтны альбом калектыва, які называецца “Язычнік я” (1987). Акрамя дзесятка знакамітых хітоў (“Ваўкалака”, “Дажбог, о наш Сварог”, “Кліч багоў”, “Чорны зьніч” і інш.), у праграму дыска ўвойдзе і некалькі бонусаў, якія былі запісаныя легендарным першым складам гурта: напрыклад, кампазіцыя “Крыжы-абярэгі”, падрыхтаваная сьпецыяльна да фестываля “Генэралы айчыннага року”, дзе “Znich” заваяваў адзін з галоўных прызоў. У якасьці відэабонуса слухач атрымае поўную версію скандальнага эратычнага сэта гурта падчас масавага канцэрта (перад трохтысячнай аудыторыяй) у Мінскім лядовым палацы вясной 2004 года
Прэм'ерная прэзентацыя новага рэліза, акрыленага посьпехам папярэдняга CD (альбом “Запавет апошняга старца”), адбылася сёлета ўвосень падчас усебеларускага тура гурта, і зноў натхніла выдаўцоў на рэстаўрацыю іншых альбомаў класікі беларускага экстрыма, але гэта ўжо больш далёкія перспектывы.
Па больш падрабязную інфармацыю зьвяртайцеся да лідара гурта Алеся Таболіча: 2517962, 7665576.
|
|