Mузычная прастора Беларусі
12.12.2007 - «Чырвоным па Белым»: мы – не апазыцыянэры!
http://music.fromby.net/
«Гэй, палітыкі, народ ня з вамі!» - пяецца ў новым трэку праекту «Чырвоным па Белым» пад назвай «Псэўдапатрыёты», які бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў». Лідэр ЧпБ Кроў: «Посьпех нашых трэкаў у тым, што кожны хто іх пачуе і выйдзе з хаты на вуліцу,
Чырвоным па Белым. Крывавы сакавік
Нас ужо «ахрысьцілі» апазыцыйным гуртом, хоць гэта няпраўда. Доказам гэтага зьяўляецца песьня прадстаўленая ў новым туры ТГ. Самі мы заўжды сябе пазыцыянавалі як «палітычна-сацыяльна» заангажаваны гурт. Нас хвалюе тое, што адбываецца навокал, а гэта ня толькі палітыка, на нашым новым альбоме можна знайсьці трэкі пра бел-шоў-біз, пра культуру вуліц, пра футбольных хулсаў, пра канкрэтныя асобы.

Найлепш за ўсё тэматыку творчасьці ЧпБ акрэсьлівае назва нашага першага альбома «Актуальная тэматыка». На маю думку, посьпех «Чырвоным па Белым» у тым, што кожны хто праслухае нашыя альбомы і выйдзе з хаты на вуліцу, адчувае deja vu. Ён бачыць усё тое, што чуў у нашых трэках і пачынае з гэтым атаясамляцца. На гэтым, дарэчы, пабудавана ўся культура хіп-хоп'а. Людзі слухаюць рэп і чуюць пра тыя ж праблемы, зь якімі яны сустракаюцца ў жыцьці, чуюць тое ж, што бачуць у сваіх раёнах, на вуліцах свайго гораду. Гэта й ёсьць моц рэпу - актуальнасьць і праўдзівасьць.

Трэк «Псэўдапатрыёты» - гэта рэакцыя, на дзеяньні, а дакладна на іх атсутнасьць з боку так званай апазыцыі. Нам надакучыла спакойна назіраць за гэтымі сваркамі, падзеламі грантаў, атсутнасьцю канкрэтнага пляну дзеяньняў, агентамі засланымі ў іх шэрагі ды г.д. Трэк нельга ўспрымаць пэрсанальна. Я асабіста ведаю і паважаю многіх людзей з апазіцыі. Няхай яго пэрсанальна ўспрымаюць менавіта псэўдапатрыёты.

Чырвоным па Белым – Псэўдапатрыёты (музыка - DJ Spox, словы - Кроў і Realize).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Кроў, для ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: