|
| |||||||
| |||||||
|
15.12.2007 - Зьміцер Дзямідаў пра пераможцу туру: «Гэта сьцёб ці недахоп фантазіі?»
http://music.fromby.net/ |
Экспэрт ТГ нарадзіўся 28 ліпеня 1977 году. Захапіўся музыкай яшчэ ў школе – Led Zeppelin так уразілі, што накінуўся на гітару і не выпускае яе з рук дагэтуль. Зь беларускай музыкай пазнаёміўся, калі пачуў канцэрт гурта «Крама» ў простым этэры «Праграмы А»![]() Прыемная і прыгожая мэлёдыя ў 5set5, пазнавальны і выразны тэмбр вакала Ілоны Карпюк. Аранжыроўка праўда перагружаная музычным тэкстам у куплетах і пуставатая ў прыпевах. З боку музыкаў мала ігры па сутнасьці, але жаданьне вылучыцца – праз край. «Бяжы, хлопец» - беларускі рок-эвэргрын. Клясычны блюз-рок у рэчышчы Браяна Адамса з выдатным вакалам Мікалая Аруцюнава напаўняе сьвежымі фарбамі выдатную песьню, якая з кожным новым запісам гучыць усё лепей і лепей. Жывы грув, выразная і пазнавальная ігра музыкаў. Не зважаючы ўжо на паважны ўзрост песьня актуальная і слухаецца зь цікавасьцю. На мой погляд, адзіны гіт з усіх песень, прадстаўленых у гэтым туры на ТГ. Уступны рыф у манеры Tool у песеньцы гурта Glofira спачатку заінтрыгаваў, але пасьля першага прыпеву даслухаў астатняе зь цяжкасьцю. Надрыўны вакал міма нотаў і насуперак пульсу песьні слухаецца дзіка і ненатуральна. Песьню «Глюкаў» можна было бы назваць някепскай, каб не пануры грукат барабаннай машыны і аднайстайнасьць па дынаміцы. У такім выглядзе – крыху аднастайна і статычна. «Ваня» ад «Яру» – этна-авангард, сьмелы і вельмі незвычайны. Навязьлівая ігра віялянчэлі, што дублюе вакал цягам усёй песьні. А вось пераможца туру - «Підарасы» з музыкай у мяне аніяк не асацыюецца. Незразумела навошта такая колькасьць музычнага цытаваньня. Гэта сьцёб ці недахоп фантазіі? Nevma – адна з маіх любімых маладых груп. Прыемна, што ў Магілёве зьяўляюцца такія. Асобны рэспэкт вакалісту – паболей бы такіх на нашай сцэне. Харызматычных і галасістых. «Усе жадаюць Party!» - сэмпл-кампот і накладзены на яго бессэнсоўны тэкст. Аднак харызма Памідорава робіць з гэтай замалёўкі цалкам слухабэльны і пазытыўны дэнс. «Калыханка» – цяжкі і змрочны гіт ад «Сьцяны». Цэльнае і масыўнае гучаньне бэнда з гітовым рыфам у прыпеве. Па матывах саўндтрэку да «Брата-2», напэўна. Мне падалася дзіўнай назва песьні – ня думаю, што пасьля такой калыханкі атрымаецца спакойна заснуць:) «Люблю людзей» ад Tarpach слухаў адразу пасьля «Сьцяны». Спачатку падумаў, што гэта другая вэрсія «Калыханкі» – прыпеўныя рыфы практычна ідэнтычныя. Цікава, гэта значыць, што музыкі гэтых двух гуртоў слухаюць адну і тую ж музыку ці тыраць адзін у аднаго?:). Крыху заблытаная як для майго ўспрыманьня мяшанка з гітарных рыфаў зь няўцямнай мэлёдыяй без хоць якой намінкі на гітовасьць. Крыху нечакана было пачуць ад Вайцюшкевіча такую песьню, як «Як вецер». Прыемна, што ён не спыняецца на пэўным стылі і не засьцерагаецца экспэрымэнтаў. Выдатны вакал і зладжаная ігра музыкаў. У «Слове» ад Zatoczka – патасная пахавальная мэлёдыя ва ўступе, што разьвіваецца ў запеве і прыпеве. Не хапае сэмплаў з гарэлкай, што наліваецца ў шклянку і цяжкай мужчынскай сьлязы, што падае долу на халодную бэтонную падлогу. Гурту можна сьмела падзарабляць на ваенных пахаваньнях. Нагадвае расьпеўную песьню расейскіх жаўнераў, што страцілі баявога таварыша. Зьміцер Дзямідаў, для ТГ |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |