Mузычная прастора Беларусі
26.12.2007 - Інтэрнэт-прэзэнтацыя на ТГ: «Усё будзе добра!»
http://music.fromby.net/
Беларускія музыкі прэзэнтуюць наведнікам ТГ свой новы супольны твор пад назвай «Усё будзе добра». У працы над ім ўзялі ўдзел Руся, Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Ракавец і Аляксандар Кульлінковіч. У піку розн
Каляды
Праца над творам «Усё будзе добра» праходзіла цягам усяго сьнежня. Кожнаму, хто ўзяў удзел у яе запісе, гэты твор аўтарства Лявона Вольскага прыйшоўся да спадобы. У ёй засьпявалі Руся з Indiga, лідэр N.R.M. і «Крамбамбулі» Лявон Вольскі, Алег Хаменка з «Палаца», Ігар Варашкевіч з «Крамы», Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Ракавец з IQ48, лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч, на бубнах зайграў Аляксандар Старажук зь «Ляпіса Трубяцкога». «Такой песьні сапраўды не ставала на беларускай сцэне», - кажуць выканаўцы.

«Усё будзе добра» прагучыць у навагоднім тэлешоў тэлеканалу БелСат. Падзея гістарычная яшчэ і з той нагоды, што гэтая праграма станецца – першым цалкам беларускамоўным тэлешоў. Гэта вам не «Павлинка».

«Усё будзе добра» на ТГ

SB, ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: