|
|
Хтосьці ведаў, хтосьці чакаў, хтосьці зараз нічога не ведае,
але гэта адбылося і таму аб гэтым мае сэнс весці размову.
13 сьнежня ў вечары прыходзілі ў "Бліндаж" людзі,
якія звычайна не танчаць пад клюбную музыку.
Яны ішлі паглядзець на любімы гурт.
Канцэрт павінен быў адбыцца а 11 гадзіне вечара.
Людзі паціху паццягваліся, ў палову дванадццатага пачалі займаць мейсцы на танцполе каля сцэны.
Хутка ў зале стала цесна і горача. Месцамі скандыравалі "Ляпіс, Ляпіс", але доўгачаканы гурт не з'яўляўся.
Хтосьць танчыў, хтосьці проста чакаў, хтосьці стаміўся ды засумаваў.
Але, як толькі, гурт з'явіўся істому і крыўду, як рукоў зняло. Несумненна Ляпіс і раней быў здольны завесці зал.
Усе песьні прайшлі на "Ура".
А калі прагучала апошняя песьня, зал за скандаваў "Яшчэ, Яшчэ". Але гурт не паддаўся на ўгаворы і хутка зьнік.
Тады выстраілася вялікая чарга ў гардэроб, а ў клюбе ўсталявался звычайная атмасфера.
карэспандэнт mpby.com: Заяц Васіліна
|
|