|
| |||||||
| |||||||
|
05.12.2008 - Рок-малітва ад DVA
http://music.fromby.net/ |
Праект DVA прадстаўляе ў новым туры на ТГ песьню «Абба Ойча», якая ўвайшла ў складанку «Беларускі хрысьціянскі гіт — 2». Аўтарка словаў Алеся Ўнукоўская апавядае, што гэты тэкст існуе ня толькі ў беларускім варыянце, але і ў італьянскім. «Абба Ойча» гучыц![]() Праект DVA заснавалі два чалавекі — Сонік і Эндрус, але ў працы над іхнім дэбютным альбомам удзельнічала ажно 15 музыкаў, у тым ліку і ўдзельнікі вядомых хрысьціянскіх камандаў «Новы Ерусалім» і «Псалмяры». Аднак на сцэну праект за тры гады свайго існаваньня ніколі не выходзіў. Музыкі называюць DVA — віртуальнай камандай і нават свае твары ня хочуць паказваць. Затое іх песьні гучалі на EuroNews. Два трэкі гурта былі скарыстаныя ў праграме «No comment», прысьвечанай падзеям на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пасьля выбараў-2006. Хрысьціянская сьпявачка Алеся Ўнукоўская шчыльна працуе з праектам DVA ад самага яго пачатку. «Яны натхніліся простай ідэяй — рабіць музыку якасную, модную і па-беларуску», — кажа яна. DVA выконваюць некалькі песень на словы Алесі. Пэўна, што самая знакавая зь іх — «Абба Ойча», якая гучыць у якасьці малітвы ў цэрквах Беларусі ды Італіі. «Вядома ж, у цэрквах яна выконваецца ў малітоўным варыянце, а гэтыя музыкі вырашылі зрабіць яе ў рок-апрацоўцы і выйшла вельмі цікава», — кажа Алеся. DVA ў інтэрнэце — dvaworship.com DVA — Абба Ойча (музыка — Андрусь Грачоў, словы — Алеся Ўнукоўская). Зьмяшчаецца са згоды аўтара. SB, ТГ Фота: dvaworship.com |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |