|
| |||||||
| |||||||
|
10.12.2008 - «Не без білета»: не Барзоў, але яшчэ не Курохін
http://music.fromby.net/ |
Лідэр «БЕЗ БИЛЕТА» пашырыў межы ўласнай творчасьці і запісаў альбом летуценнага электроннага інструмэнталу для вузкага кола аматараў. Часам зусім ужо нечакана філязофскага, як для лідэра поп-рокавага праекту. На гэтым дыску паўстае ўжо не Барзоў, але яшчэ![]() Гэтая праграма настолькі насычаная і шматслойная, што некалькімі словамі яе не абмалюеш. Тут сустракаюцца разважлівыя нью-эйджавыя рэчы («Дабрацца жывым»), спробы сябе ў буйных музычных жанрах (аркестровачка «Здыхлік супраць чалавека-пінгвіна»), іранічныя музычныя замалёўкі («Тэма хітрага даішніка») і мэдытаўныя імправізацыі («Афрыканскі лес»). Ёсьць месца, і ўсходнім матывам («Любоў дракона»), так і заходнім («Гэта ўсё глупства, Джоні»). У цэлам жа альбом мінорны па настроі, што падкрэсьліваюць два сьлязьлівыя трэкі пры канцы. Верыцца, што Віталь адзін з тых рэдкіх людзей, у якіх музыка ў галаве гучыць пастаянна. Асабістая падзяка за «Плошчу». Хоць назву трэка можна было напісаць па-чалавечы. SB, ТГ |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |