Mузычная прастора Беларусі
16.12.2008 - Слухачы «J:морс» не жадаюць слухаць «Прынцэсу» і «Айсбэргі»
http://music.fromby.net/
18 сьнежня «J:морс» у «Рэактары» дае не зусім звычайны сольны канцэрт «Гіты і новыя песьні». Кампазыцыі, што прагучаць падчас канцэрту вызначаюць ня толькі самі музыкі, але й іх прыхільнікі. На афіцыйным сайце гурта «J:морс» зараз працягваецца галасаваньн
J:морс
Згодна з умовамі перадканцэртнае акцыі 10 песень (прыкладна палова праграмы) абіраюць самі музыкі гурта. Гэта будуць 5 цалкам новых кампазыцыяў з будучага альбома і 5 ужо вядомых гітоў розных гадоў («Веб-дизайн», «Вместе навсегда», «Апрель», «Не умирай», «Ледоколы»). А яшчэ 10 песень абіраюць прыхільнікі гурта з дапамогай інтэрнэтавага галасаваньня. На цяперашні момант у лідэрах галасаваньня знаходзяцца: «Босиком по мостовой», «Жыві», «Дай мне», «Супермарио», «Беларускае золата», «Маё сонца», «Монтевидео», «Адліга», «Глядзі» і «Так-цік-так». Разам з тым, дастаткова нечакана па-за межамі дзясяткі (а, значыцца, і канцэрту) пакуль што знаходзяцца такія вядомыя песьні, як «Принцесса», «Айсберги», «Паветра».

«Да вынікаў гэтага слухацкага галасаваньня мы ставімся даволі сур’ёзна, — распавядае Ўладзімер Пугач. — Пакуль што яны цешаць, таму што ўлюбёнасьці слухачоў па пэўных момантах адпавядаюць нашым меркаваньням. Мы нават ужо зьбіраемся на тое, каб выключыць з актыўнага рэпэртуару публічных канцэртаў такія песьні, як „Айсберги“ і „Принцесса“. Мы рухаемся далей і задаволеныя тым, што гэты рух адбываецца разам з нашымі слухачамі. Нашчасьце новых песень у нас хапае».

Прыняць удзел у згаданым галасаваньні на афіцыйным сайце «J:морс» можна наведаўшы адмысловую старонку на форуме.

18 сьнежня. «Рэактар». 19:00. Гурт «J:морс» з праграмай «Гіты і новыя песні».
Квіткі ад 35 тыс. Даведка: (029) 661-22-70, (029) 850-33-33.


ТГ

Фота: jmors.by




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: