Mузычная прастора Беларусі
23.12.2008 - MP3-прэзэнтацыя на ТГ: «Аляксандра і Канстанцін» з навагодняй вэрсіяй «Галілея»
http://music.fromby.net/
Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» робіць калядны падарунак усім наведнікам ТГ. Адна з самых запатрабаваных песень за ўсю гісторыю ТГ — «My Galileo» загучала ў новай інтэрпрэтацыі. «З падачы прадусара тэлеканала СТВ Паўла Карэнеўскага мы зрабілі сынтэз нашай
Аляксандра і Канстанцін
Песьня «My Galileo», якую дуэт выконваў на першай для Беларусі «Эўравізіі», была прастаўленая ў гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» ажно ў лютым 2004 году. І за ўвесь час знаходжаньня ў каталёгу песьняў гэтак і ня страціла прыцягальнасьці для наведнікаў. Прыкладам, у кастрычніку і ў лістападзе 2008 году песьня па-ранейшаму знаходзілася ў лідэрах па спампоўваньнях. Агулам жа гэты трэк быў спампаваны на ТГ болей за 30 000 разоў наведнікамі з усяго сьвету…

Аляксандра і Канстанцін апавядаюць, што вырашылі зрабіць гэты знакавы твор для дуэту ў новай інтэрпрэтацыі: «З падачы прадусара тэлеканалу СТВ Паўла Карэнеўскага мы зрабілі сынтэз нашай кампазыцыі з гітом Сэлін Дзіён „My Heart Will Go On“. Лішняя нагода — кінафільму „Тытанік“ і нашаму дуэту сёлета спаўняецца па 10 гадоў».

Гэтая вэрсія «Галілея» прагучыць у навагоднім тэлешоў на тэлеканале СТВ, а напярэдадні Калядаў дуэт прэзэнтуе яе на «Тузіне Гітоў».

Аляксандра і Канстанцін — My Galileo (remake)

ТГ

Фота: JamStudio




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: