|
| |||||||
| |||||||
|
11.11.2009 - Абраныя гурты-ўдзельнікі LIVEinROCK
http://music.fromby.net/ |
За галоўны прыз канцэрту-конкурсу беларускамоўнага року — LIVEinROCK будуць змагацца дзесяць калектываў з розных куткоў Беларусі. Двухдзённы фэст, які быў раней вядомы пад назвай «Ноч ваўкалака» адкрыецца 14 лістапада ў Полацкім палацы культуры. Хэдлайнэрам cтане Neuro Dubel.![]() Для ўдзелу ў конкурсе былі адабраныя дзесяць камандаў, шэраг зь якіх добравядомыя наведнікам ТГ. Сярод іх — гурт ESPRIT і берасьцейская Sciana. Заявы таксама падалі менскія каманды «The nauSKAcok», Alta mente, «Амерта», віцебчукі Jenowa. Полацак і Наваполацак будуць прадстаўляць The Perfect Life, DevilWaltz, «Коло Прави» і «Белый дом». Госьцем фэсту стане гурт Neuro Dubel. Конкурсная частка канцэрту пачнецца 14 лістапада ў 14:00. Фэст беларускамоўнага року ў Полацку пройдзе ўжо трэці раз. Папярэдняя яго назва — «Ноч ваўкалака», прысьвечаная вядомаму полацкаму князю Ўсяславу Чарадзею, на жаль, не атрымала згоды гарадзкіх уладаў, як занадта паганская. Таму арганізатарамі было вырашана сёлета правесці фэст пад назвай LIVEinROCK. Летась галоўны прыз з рук Касі Камоцкай атрымаў гурт «Dа! Бл…». ТГ Фота: ximik.info |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |