|
| |||||||
| |||||||
|
26.11.2009 - «Стары Ольса»: нас пірацяць на самым высокім узроўні
http://music.fromby.net/ |
Лідэр гурта «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі напярэдадні канцэрту гурта з нагоды 10-годзьдзя распавёў пра тое, як расейскі ўрад спрычыніўся да нелегальнага выкарыстаньня музыкі «ольсаў» ды патлумачыў чаму на іх маштабным канцэрце ня будзе задуманага фаер-шоў. «Мы граем сярэднявечную музыку, а сытуацыя з аўтарскімі правамі, як у веку каменным», — кажа Зьміцер Сасноўскі.![]() Канцэрт «Старога Ольсы» 28 лістапада ў КЗ «Мінск» будзе асаблівым. Дзеля яго нават бубнача гурта Сяргея Тапчэўскага адпусьцяць з войска ды і само кіраўніцтва 120-й Рагачоўскай ваеннай часткі прыйдзе на канцэрт. «Канцэрту па заяўках ня будзе, — заяўляе лідэр „ольсаў“ Зьміцер Сасноўскі. — Бо заўжды просяць адно і тое ж». Адмыслова да сваёй круглай даты — 10-годзьдзя музыкі падрыхтавалі праграму з галоўных сваіх твораў. Думалі нават зрабіць фаер-шоў, але па правілах пажарнай бясьпекі такая забаўка не дазваляецца. Сьведчаньнем запатрабаванасьці музыкі «ольсаў» можна лічыць тое, што іх актыўна пірацяць. «Мы граем сярэднявечную музыку, а сытуацыя з аўтарскімі правамі, як у веку каменным», — кажа Зьміцер Сасноўскі. Нядаўна музыкі разьбіраліся з радыё «Бі-Эй», якія скарысталі музыку гурта для рэклямнага роліка, але дазволу не спыталі. «Радыйшчыкі нам патлумачылі, што музыка гэта ня нашая, а народная, але забыліся на тое, што менавіта мы расчыталі ноты і выканалі твор, таму маем на яго правы», — кажа незадаволены Зьміцер. Але судзіцца «ольсы» ня сталі — шкада часу і грошай. «Нас наогул пірацяць на самым высокім узроўні, — працягвае музыкант. — Апошні прыклад — фільм „1612“, зьняты пры ўдзеле ўраду Расейскай Фэдэрацыі. Там таксама фонам гучыць нашая музыка». 28 лістапада «Стары Ольса» прэзэнтуе і свой дыск, які завецца «Лепшае». Туды якраз увойдуць тыя песьні, што просяць выканаць музыкаў гледачы на канцэртах. Праўда, Зьмітру назва дыска зусім не падабаецца: «Гурт, які выпускае лепшае, што далей будзе рабіць — горшае?» ТГ, udf.by Фота: Анатоль Мяльгуй |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |