Mузычная прастора Беларусі
09.12.2009 - Алька-бугі ад паэта-фрыка і кліпмэйкера
http://music.fromby.net/
Праект Rockerjoker запісаў на студыі «Осмос» свой дэбютны альбом «Простые вещи». Яго прэзэнтацыя адбылася ня толькі ў Менску, Маскве і Беластоку, але і ў электрычцы «Масква-Петушкі». Завадатары праекту — паэт Міхей і кліпмэйкер Макс Сіры кажуць, што не шукаюць арыгінальных шляхоў і абапіраюцца на карчомна-пабныя музычныя традыцыі.
Rockerjoker
Праект Rockerjoker паўстаў усяго тры месяцы таму і адразу засеў у студыі, каб запісаць уласны матэрыял. Гурт складаецца ўсяго з дзьвюх асобаў, затое якіх. Тут сьпявае Міхей Насарогаў — паэт, мастак і вулічны музыка, а таксама Макс Сіры (ён жа грае на баяне). Макс — вядомы кліпмэйкер, здымаў кліпы для «Ляпіса Трубяцкога», «БЕЗ БИЛЕТА», «J:морс» ды шмат каго яшчэ. Свой стыль хлопцы вызначаюць, як алька-бугі, а матэрыял свой аднымі зь першых вырашылі прадставіць пасажырам электрычкі «Масква-Петушкі». «Гэта была спантаная акцыя, якую людзі сустрэлі вельмі прыязна», — зазначаюць музыкі.

Rockerjoker пасьпеў ужо даць канцэнты ў Менску, Беластоку, Маскве і Пецярбургу. Акрамя музычнай дзейнасьці яны маюць займацца іншымі творчымі праектамі. Ім, напрыклад, належыць аўтарства скандальнага кліпу «Разьбітага сэрца пацана», зьняты было зь відэасэрвісу youtube.

Альбом праекту можна паслухаць тут.

ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: