Mузычная прастора Беларусі
24.12.2009 - Цуд на Каляды ад Hasta La Fillsta
http://music.fromby.net/
Гурт Hasta La Fillsta падрыхтаваў сюрпрыз да Калядаў і Новага Году — інтэрнэт-рэліз, запісаны разам зь вядомымі беларускімі рок-вакалістамі Аляксандрам Памідоравым, Аляксандрам Ракаўцом, Вольгай Самусік і Машай Яр. Самая сьвяточная песьня — «Калядкі» ўжо трапіла ў беларускі радыёэтэр.
Hasta La Fillsta
«Калядкі» стала першай песьняй, выкладзенай на афіцыйным сайце гурта hastalafillsta.com. «Гэтая песьня цяпер самая актуальная, яна выйшла даволі вясёлай і адразу стварае адпаведны настрой, — кажуць музыкі. — Таму яе мы вырашылі прэзэнтаваць найперш у сеціве ды радыёэтэры». Цалкам інтэрнэт-сынгл зьявіцца на днях — цяпер сканчаецца рэканструкцыя новай вэрсіі сайту Hasta La Fillsta. Раней музыкі прэзэнтавалі адну з сваіх песень — «Праўда» ў гіт-парадзе на ТГ.

29 сьнежня адбудзецца радыё-прэзэнтацыя сынглу ў межах праграмы Алега Хаменкі «Брама існасьці» на хвалях «Аўтарадыё». Расклад перадачаў можна пабачыць на сайце гурта «Палац».

ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: