Mузычная прастора Беларусі
19.01.2010 - Названыя ўдзельнікі і намінанты «Рок-Каранацыі-2009»
http://music.fromby.net/
Заснавальнікі цырымоніі назвалі гурты, якія прэтэндуюць на перамогу ў асноўных намінацыях, а таксама дакладны сьпіс выступоўцаў «Рок-Каранацыі-2009», што пройдзе 3 сакавіка ў менскім «Рэактары». У канцэрце возьмуць удзел The Toobes і «Ляпісы», але N.R.M. ня будзе.
The Toobes
Усяго ў цырымоніі выступяць 11 гуртоў. Гэта «БЕЗ БИЛЕТА», «Жнюв», Naka, «Крама», Neuro Dubel, Open Space, «Князь Мышкін», Зьміцер Вайцюшкевіч, The Toobes і «Ляпіс Трубяцкой». Таксама выступіць адзін з рэп-гуртоў, імя якога будзе агучанае пазьней.

Галоўныя фаварыты сёлетняй цырымоніі — гурты «БЕЗ БИЛЕТА», The Toobes і «Ляпіс Трубяцкой». Менавіта яны прэтэндуюць на перамогу ў намінацыях «Альбом году» і «Гурт году» (галоўная «Рок-карона»). Віталь Артыст, Сяргей Міхалок, а таксама Іван Кірчук і Зьміцер Вайцюшкевіч — прэтэндэнты ў намінацыі «Выканаўца году».

Як кажа прадусар цырымоніі Павал Кашырын, частку пераможцаў у намінацыях назаве журы, частку — самі арганізатары, а некаторыя вызначаць самі слухачы. Адна з такіх намінацыяў — новая — «Падзея году». Тут дзевяць варыянтаў: канцэрт-прэзэнтацыя дэбютнага альбома The Toobes у Менску, фэст Bela Music, фэст «Рок за Баброў», фэст «Рок па вакацыях», канцэрт-прэзэнтацыя новага альбома гурта «БЕЗ БИЛЕТА», канцэрт з нагоды 20-годзьдзя Neuro Dubel, канцэрт з нагоды 10-годзьдзя этна-трыё «Троіца», канцэрт з нагоды 10-годзьдзя «J:морс», канцэрт з нагоды 15-годзьдзя N.R.M. Плянуецца, што пераможца тут будзе вызначаны праз інтэрнэт-галасаваньне на партале Tut.by.

ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: