Mузычная прастора Беларусі
20.01.2010 - Killadox feat. JL Pixel: «Гарачая зіма ў чарнобыльскай зоне»
http://music.fromby.net/
Гомельскія электрафрыкі Killadox прадстаўляюць у новым туры на ТГ свой трэк пад назвай «Paranoja/.By», запісанай сумесна з вакалістам JazzLatex community — Піксэлам. Для іх гэта — першы досьвед працы з жывым выканаўцам, а для вакаліста — першая дэманстрацыя сваіх беларускіх вершаў. «Гарачая зіма ў чарнобыльскай зоне — самы зручны час для экспэрымэнтаў», — заяўляюць музыкі.
Killadox feat. JL Pixel
Абодва бакi задаволеныя вынікам супрацы, але пра будучыню беларускай паэзіі ў электронным андэграўндзе разважаць не бяруцца. Удзельнікі Killadox лічаць сябе не гуртом, а хутчэй суполкай людзей з аднолькавым поглядам на музыку ды сьветаўспрыманьнем. Яны зьвяртаюцца да элемэнтаў industrial, break core, drum’n’noise, trip-hop, ambient, але не аддаюць выключнай перавагі ніводнаму са стыляў. Творчым базісам гурту зьяўляецца выкарыстанне шуму, таму яны характарызуюць свой стыль, як intelligent noise.

Цяпер Killadox працуюць над сваім DVD Eclectoskope, у аснове якога запісы жывых выступаў у Гомелі ды Менску. Гурт таксама бярэ ўдзел у складанцы Dance in the Desert, што рыхтуецца прадусарам Alex Theory. JL Pixel зараз заняты падрыхтоўкай да выхаду свайго першага зборніка вершаў пад назвай «25».

Killadox feat. JL Pixel — Paranoja/.By (музыка — Killadox, словы — Алесь Плотка).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: