Mузычная прастора Беларусі
21.01.2010 - Першы трыбой «Graffiti Open Music Fest»
http://music.fromby.net/
Удзельнікі фэсту, што ладзіць клюб «Графіці» пачынаюць барацьбу. Першымі сыйдуцца Hair Peace Salon, што натхняюцца брытанскім індзі-рокам, Silicon з прывітаньнем з рок-н-рольных 60-х і блюз-рокеры з «БульварЪ». Канцэрт трох удзельнікаў фэсту пройдзе 26 студзеня. Судзіць будзе кіраўнік Ultra-Music Вячаслаў Радзівонаў.
Графіці
Кожны з выступоўцаў першага тыдня «Graffiti Open Music Fest» мае сваю разынку. Фаварыт трыбою — Hair Peace Salon, ангельскамоўная каманда з 12-гадовай гісторыяй. Летась гурт паўдзельнічаў у праекце «Тузін. Перазагрузка» і запісаў дзьве беларускамоўныя песьні.

Але іншыя ўдзельнікі адбору 26 студзеня ня маюць намеру скарацца бяз бою. Канкурэнцыю Hair Peace Salon складзе гурт Silicon, што грае клясычны сёрф і рок-н-рол у стылі старых добрых 60-х з элемэнтамі фанку ды гаражнага року, а таксама прыхільнікі блюз-року і блюз-біту — «БульварЪ», што зусім нядаўна прэзэнтавалі свой дэбютны альбом «Забытая погремушка».

Судзьдзём гэтага тыдня выступіць Вячаслаў Радзівонаў, вядомы як Slaver — заснавальнік і кіраўнік музычнага праекту Ultra-Music. Пераможца вызначыцца па выніках галасаваньня. Паводле ўмоваў фэсту, голас судзьдзі залічваецца за 50 балаў, голас кожнага гледача канцэрту — 5 балаў, кожны голас на інтэрнэт-галасаваньні цягам тыдня пасьля канцэрту — 1 бал.

Падрабязньней пра ўмовы галасаваньня — тут.

26 студзеня. «Graffiti Open Music Fest». Менск. Клюб «Графіці». 19:00 — 23:00. Уваход: 15 000 руб.

ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: