Mузычная прастора Беларусі
21.01.2010 - Мэтал-узнагароды ўручаць у сакавіку
http://music.fromby.net/
Другі год найлепшыя прадстаўнікі айчыннай мэтал-сцэны зьбіраюцца разам на прэміі MetalFront.org Music Awards. Сёлета музычная ўрачыстасьць пройдзе 12 сакавіка. Арганізатары прэміі падыйшлі да вызначэньня найлепшых вельмі грунтоўна. Яшчэ ў лістападзе былі праведзеныя чатыры адборачныя канцэрты ў межах намінацыі «Адкрыцьцё году».
MetalFront.org
Па выніках падліку галасоў першае месца заняў Symphony of Seven, за ім — Exist-M, Bloodlust і Vein of Hate. Гэтыя каманды пры падтрымцы адных зь лідэраў беларускай мэтал-сцэны Id:Vision выступяць у справаздачнай pre-party «The Best of Metalfront.org Music Awards» у менскім Da-club 29 студзеня.

Тым часам да 1 лютага ідзе галасаваньне па асноўных намінацыях ў межах прэміі. Журы ды наведнікі парталу www.metalfront.org вызначаць пераможцаў у намінацыях «Гурт году», «Альбом году», «Міні-альбом году», «Адкрыцьцё году», «Вокладка году». Непасрэдна арганізатары прэміі назавуць пераможцаў у спэцыяльных намінацыях «Відэа году», «Вяртаньне году», «Мэрчандайзэр году», «За стабільную высокую якасьць», «За ўнёсак у разьвіцьцё беларускай мэтал-сцэны».

Прэмія MetalFront.org Music Awards пройдзе 12 сакавіка ў менскім клюбе «Рэактар».

ТГ

Фота: www.metalfront.org




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: