Mузычная прастора Беларусі
27.01.2010 - Naka зьняла кліп на “Бяжы”
http://music.fromby.net/
Удзельнік праекту “Тузін. Перазагрузка” - гурт Naka вырашыў зрабіць відэаўвасабленьне сваёй песьні “Бяжы”. “Пасьля пераходу ў беларускамоўнае вымярэньне “Бяжы” атрымала новае нараджэньне і прыхільнікаў, а таму вымагала да сябе асаблівага стаўленьня”, - кажуць музыкі. Кліп зьняў рэжысэр-правакатар Макс Сіры.
Наста Шпакоўская. Naka
“Бяжы” нарадзілася ў выніку супрацы лідэра каманды, аўтара слоў і музыкі гурта Насты Шпакоўскай і літаратара, перакладчыка Сяргея Балахонава. У расейскамоўным варыянце сьпеў быў запісаны для новага альбому каманды “Пора”, куды неўзабаве быў ўключаны і беларускамоўны варыянт. “Пасьля пераходу ў беларускамоўнае вымярэнне “Бяжы” атрымала новае нараджэньне і прыхільнікаў, а таму вымагала да сябе асаблівага стаўленьня, - кажа Наста, - Таму і было вырашана зьняць яе відэаўвасабленьне”.

Рэжысэрам відэа стаў вядомы кліпмейкер Максім Сіры, які рабіў ролікі для J:Moрс, БЕЗ БИЛЕТА, Сяргея Пукста. Максім колісь здымаў і для гурта Naka (на песьню “Мой герой – Таня Буланава”). І гэтым разам рэжысэр прапанаваў досыць незвычайнае рашэньне з тым, каб выклікаць вялізную колькасьць сэнсавых інтэрпрэтацый і тлумачэньняў.

Цікава, што відэа на “Беги” і “Бяжы” зьявіліся адначасова, аднак у другім варыянце кліпа асаблівую нюансіроўку беларускай мовы было вырашана ўраўнаважыць спэцыфічнай – аніміраванай – тэхнікай выявы. Але Наста заўважае, што негледзячы на мноства дадатковых сэнсаў, якія прапаноўвае відэакліп, галоўныя ідэя, што хаваецца за яскравымі колерамі, вельмі простая – быць шчырым перад самім сабой.

Паглядзець відэаролік можна тут - http://www.youtube.com/watch?v=UmnuRNn_v7I

Канцэрт-прэзентацыя новага альбому гурта Naka “Пора” адбудзецца 29 студзеня ў клюбе “Рэактар”.

Сайт гурта – www.naka.by

Дар’я Амяльковіч, для ТГ.



Фота: Wiecier Mechaniczny




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: