|
| |||||||
| |||||||
|
27.01.2010 - Лявон Вольскі: “Я выйшаў зь ценю, а мяне зьневажаюць”
http://music.fromby.net/ |
Лідэр N.R.M. і “Крамбамбулі” у апошнія гады ўшчыльную заняўся навагоднімі тэлешоў. У дзень прэзэнтацыі праекту-дуплету “Такога няма нідзе” і новага тэлеспектаклю “Аднойчы ў Барахляндыі” Лявон Вольскі даў інтэрвію ТГ і распавёў, чаму ён вырашыў ахвяраваць Морысанам і Джоплін, ці спраўдзілі яго чаканьні запрошаныя зоркі і калі ён возьмеца за напісаньне новых бескампрамісных рок-гітоў.![]() ТГ: Чаго няма ў праекце “Такога няма нідзе”? - Няма найперш высокага бюджэту, якога хацелася бы. Няма арыгінальнасці. Гэта нават не постмадэрн, гэта стылізацыя пад канкрэтныя ўзоры музыкі таго часу. Няма песень, якіх шмат каму хацелася – тыпу Doors ці Джэніс Джоплін. ТГ: Дык праект жа прысьвечаны 60-м, чаму ахвяравалі такімі знакавымі персонамі? - Праект задумваўся, як навагодні і хацелася даць абсалютна пазытыўную лінію для сямейнага прагляду і праслухоўваньня. Таму арыентаваліся найперш на поп-стандарты пачатку 60-х. ТГ: Ці спраўдзілі надзеі ўсе запрошаныя выканаўцы? - Хто як, хтосьці зь іх мог бы і лепей, але глябальных расчараваньняў не было. Такія праекты робяцца гадамі, а мы зрабілі яго за два месяцы. З шэрагам выканаўцаў мы нават знаёмымі не былі дагэтуль. Хтосьці падыходзіў экстрэр’ерна, зь некаторымі мы рэалізаваліся напоўніцу ў новым праекце “Аднойчы ў Барахляндыі”. ТГ: Ці пісалі вы песьні адмыслова пад выканаўцу? - Спачатку проста ствараліся песьні. І няхай хто-ніхто кажа пра штучнасьць, але пісаліся яны з натхненьнем. Калі песьні былі гатовыя, тады ўжо думалі каму прапанаваць. Але ня ўсе прымалі тую ці іншую кампазыцыю. Віталь Артыст вось у мяккай форме адмовіўся ад традыцыйнага рок-н-ролу “Не пасьпяваю”, сказаў, што не ягоны фармат і хочацца больш рамантычнага. ТГ: Як адчуваеце, ці могуць прыжыцца гэтыя песьні з навагодніх праектаў у вашым рэпертуары ды ў рэпертуары тых жа выканаўцаў? - У выканаўцаў наўрад ці. Чужародна будзе гучаць у “Палаца” ці ў “Клёндайка” песьня пры рыкшу. А з “Крамбамбуляй” мы на розных карпаратывах выконваем ужо “Такога няма нідзе”. Ідзе вельмі добра. ТГ: Ці плянуеце зрабіць лягічны працяг “Такога няма нідзе” ды зьдзейсьніць вандроўку ў 70-ыя, 80-ыя? - Не, пакуль нічога такога не задумваецца. Затое ў красавіку зробім вечарыну ў стылю 60-х, дзе зайграем усе гэтыя песьні і нешта з The Beatles, Rolling Stones, Боба Дылана. ТГ: Апошні навагодні праект “Аднойчы ў Барахляндыі” вы вырашылі зрабіць толькі ў выглядзе DVD. Чаму? - “Аднойчы ў Барахляндыі” можна назваць тэлевізійным спектаклем, які рабіўся для навагодняга эфіру тэлеканалу “Белсат”. І песьні пісаліся адмыслова для яго персанажаў для Караля, Нячысьцікаў ды іншых дзеючых асобаў. Там усяго сем твораў. На самастойны музычны дыск гэта папросту не цягне. ТГ: А што вы можаце сказаць тым, хто чакае ад вас не стылізацый і песень для карпаратываў, а ўласных бескампрамісных рокавых гітоў? - Працуем, працуем над гэтым (сьмяецца). Гэтыя праекты – не асноўны кірунак маёй дзейнасьці. Так склалася, што выйшлі адначасова два навагоднія праекты. Лічу, што такога ад мяне ніхто не чакаў, але цяпер шмат хто ўпарта зьневажае. Мне гэта прыемна, бо я выйшаў зь ценю і напаткаў піяр. Няхай і адмоўны, але піяр. Размаўляў Сяргей Будкін, ТГ Фота: Adriana Kruszka |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |