Mузычная прастора Беларусі
28.01.2010 - «Graffiti Open Music Fest»: другі трыбой
http://music.fromby.net/
Адборачныя канцэрты «Graffiti Open Music Fest» працягваюцца. У другім туры возьмуць удзел фольк-рокеры з Unia, галоўныя альтэрнатыўнікі Віцебску — Jenowa і берасьцейскія рокеры з «Слайдаў». Кожны зь іх прэтэндуе на галоўны прыз фэсту — 3 мільёны рублёў. Судзіць трыбой будзе рэдактар ТГ Сяргей Будкін.
Графіці
Па выніках першага канцэрту, у якім бралі ўдзел гурты Hair Peace Salon, Silicon, «Бульваръ», нечаканасьцяў не адбылося. Паводле галасаваньня журы і гледачоў зь вялікім адрывам першае месца заняў фаварыт трыбою Hair Peace Salon (105 галасоў), дзьве астатнія каманды набралі па 40 балаў.

У другім трыбоі досыць цяжка назваць фаварыта — усе выступоўцы прыблізна роўныя па сваіх сілах. Unia вядомая сваімі рок-інтэрпрэтацыямі народных песень і немалой канцэртнай актыўнасьцю. Гурт Jenowa бачыць сваё пакліканьне ў тым, каб паказаць прыгажосьць музыкі ў яе альтэрнатыўным гучаньні ды спалучыць моцнае, агрэсіўнае зь пяшчотным ды прыгожым. «Слайды» пазыцыянуюць сябе, як «паўнавартасны гурт, які можа пасьпяхова існаваць у свабодным палёце». Берасьцейцы цяпер пішуць чацьверты па ліку альбом.

Судьдзём другога туру «Graffiti Open Music Fest» выступіць рэдактар ТГ Сяргей Будкін. Пераможца вызначыцца па выніках галасаваньня. Паводле ўмоваў фэсту, голас судзьдзі залічваецца за 50 балаў, голас кожнага гледача канцэрту — 5 балаў, кожны голас на інтэрнэт-галасаваньні цягам тыдня пасьля канцэрту — 1 бал. Пасьля балы сумуюцца і вызначаецца найлепшы.

Падрабязньней пра ўмовы галасаваньня — тут.

2 лютага. «Graffiti Open Music Fest». Менск. Клюб «Графіці». 19:00 — 23:00. Уваход: 15 000 руб.

ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: