Mузычная прастора Беларусі
08.02.2010 - Трэці бой на «Graffiti Open Music Fest»
http://music.fromby.net/
У трэцім адборачным канцэрце фэсту возьмуць удзел The Unlimited Trio — самая прафэсійная каманда з усіх тых, хто падаў заявы, FratreZ з тэатральным фольк-рокам ды полацкія дзяўчыны-правакатаркі — гурт Indra.
Графіці
Па выніках галасаваньня журы і гледачоў на другім канцэрце фэсту пераможцам апынуўся гурт Jenowa, які набраў 60 балаў, па 30 балаў — у гуртоў Unia і «Слайды».

Трэцяе па ліку змаганьне адбудзецца ў аўторак, 9 лютага. У трыбоі возьмуць удзел гурт The Unlimited Trio, куды ўваходзяць спрэс ляўрэаты прафэсійных міжнародных конкурсаў. Хлопцы выконваюць інструмэнтальную музыку ўласнага аўтарства. Канкурэнцыю ім складзе гурт FratreZ, што экспэрымэнтуюць у музычна-тэатральным кірунку ды арыентуюцца на фольк-музыку. Трэці выступоўца — гурт Indra, што складаецца пераважна зь дзяўчынаў і вядомы правакацыйнымі сьпевамі на словы Леры Сом.

Судзьдзём тыдня будзе прамоўтэр Зьміцер Шэпелевіч, кіраўнік канцэртнага агенцтва UniArtPro. Пераможца вызначыцца па выніках галасаваньня. Паводле ўмоваў фэсту, голас судзьдзі залічваецца за 50 балаў, голас кожнага гледача канцэрту — 5 балаў, кожны голас на інтэрнэт-галасаваньні цягам тыдня пасьля канцэрту — 1 бал. Пасьля балы сумуюцца і вызначаецца найлепшы.

Падрабязньней пра ўмовы галасаваньня — тут.

9 лютага. Graffiti Open Music Fest. Менск. Клюб «Графіці». 19:00 — 23:00. Уваход: 15 000 руб.

ТГ




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: